Джозеф Алоізіус Лаянс (15 верасня 1879, Стэнлі, Тасманія, Аўстралія — 7 красавіка 1939, Сідней, Аўстралія) — аўстралійскі палітык, дзясяты прэм'ер-міністр Аўстраліі.

Джозеф Лаянс
англ.: Joseph Lyons
10-ы прэм’ер-міністр Аўстраліі
6 студзеня 1932 — 7 красавіка 1939
Папярэднік Джэймс Генры Скалін
Пераемнік Эрл Пейдж
член Палаты прадстаўнікоў Аўстраліі[d]
12 кастрычніка 1929 — 7 красавіка 1939
Папярэднік Llewellyn Atkinson[d]
Пераемнік Lancelot Spurr[d]
Member of the Tasmanian House of Assembly[d]
30 красавіка 1909 — 13 верасня 1929
міністр абароны Аўстраліі[d]
20 лістапада 1937 — 29 лістапада 1937
Папярэднік Archdale Parkhill[d]
Пераемнік Harold Thorby[d]
Minister for Veterans' Affairs[d]
8 лістапада 1935 — 6 лютага 1936
Папярэднік Уільям Х'юз
Пераемнік Уільям Х'юз
Vice-President of the Executive Council[d]
6 лістапада 1935 — 29 лістапада 1937
Папярэднік Уільям Х'юз
Пераемнік Уільям Х'юз
міністр аховы здароўя Аўстраліі[d]
6 лістапада 1935 — 29 лістапада 1937
Папярэднік Уільям Х'юз
Пераемнік Уільям Х'юз
міністр фінансаў Аўстраліі[d]
6 студзеня 1932 — 2 кастрычніка 1935
Папярэднік Ted Theodore[d]
Пераемнік Richard Casey, Baron Casey[d]
Australian Minister for Agriculture[d]
6 студзеня 1932 — 2 кастрычніка 1935
Папярэднік Charles Hawker[d]
Пераемнік Frederick Stewart[d]
Міністр камунікацый, гарадской інфраструктуры, гарадоў і мастацтваў Аўстраліі[d]
22 кастрычніка 1929 — 4 лютага 1931
Папярэднік William Gibson[d]
Пераемнік Albert Green[d]
Міністр інфраструктуры і транспарту Аўстраліі[d]
22 кастрычніка 1929 — 4 лютага 1931
Папярэднік William Gibson[d]
Пераемнік Albert Green[d]
26-ы Premier of Tasmania[d]
25 кастрычніка 1925 — 15 чэрвеня 1928
Папярэднік Walter Lee[d]
Пераемнік John McPhee[d]
Leader of the Opposition[d]
15 чэрвеня 1928 — верасень 1929
Папярэднік John McPhee[d]
Пераемнік Juno Reactor[d]
Нараджэнне 15 верасня 1879(1879-09-15)[1]
Смерць 7 красавіка 1939(1939-04-07)[1] (59 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Enid Lyons[d]
Дзеці Kevin Lyons[d] і Brendan Lyons[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Дзейнасць палітык, настаўнік, прафсаюзны дзеяч, дзяржаўны служачы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1909 годзе пачалася палітычная кар'ера Джозефа Лаянса. Ён стаў членам заканадаўчага сходу штата ад Уілмата. Быў актыўным прыхільнікам бясплатнага медыцынскага абслугоўвання і адукацыі, а таксама шэрагу іншых прагрэсіўных рэформаў. У 1912 годзе ён узначаліў рэгіянальнае аддзяленне партыі, а ў 1914 годзе стаў другім чалавекам у партыі на федэральным узроўні. Пасля гэтага Лаянс займаў шэраг міністэрскіх пастоў ва ўрадзе штата, займаўся рэформай адукацыі.

У 1916 годзе ён актыўна выступаў супраць рэферэндуму аб вайсковым абавязку, які прывёў да партыйнага расколу. У лістападзе 1916 Лаянс стаў на сем гадоў лідарам апазіцыі. У кастрычніку 1923 ён стаў прэм'ер-міністрам Тасманіі, узначаліўшы ўрад меншасці . Праводзячы палітыку кансенсусу ўрад Лаянса перажыў шэраг эканамічных узрушэнняў і адны перавыбары, у чэрвені 1925 года. Аднак, выбары 1928 года ён прайграў.

Пройгрыш на выбарах дазволіў Лаянсу засяродзіцца на федэральнай палітыцы. У 1929 годзе ён прайшоў у заканадаўчы сход, прадстаўляючы Уілмат. У гэты час пачалася Вялікая дэпрэсія. Лідарам урада быў лейбарыст Джэймс Скалін і Лаянсу дасталіся два партфелі: генеральнага паштмайстра і міністра працы і чыгунак. Лейбарысты адпрэчвалі яго планы па барацьбе з эканамічным крызісам, таму Лаянс пачаў працу з лідарам апазіцыі, але потым сышоў у адстаўку.

Пазней ён знайшоў падтрымку сярод выбаршчыкаў і перамог на выбарах у канцы 1931 года, стаўшы прэм'ер-міністрам 6 студзеня 1932 года. Лаянс праводзіў палітыку, якая дазволіла краіне пачаць павольны выхад з крызісу, нягледзячы на палітычныя праблемы, звязаныя з прэм'ер-міністрам Новага Паўднёвага Уэльса.

Зноскі

  1. а б Joseph Aloysius Lyons // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць