Хасэ́ Марсэ́ла Эхерсі́та, больш вядомы як Джо́зеф Эхерсі́та Эстра́да (нар. 19 красавіка 1937; Маніла, Філіпіны) — філіпінскі кінаакцёр, віцэ-прэзідэнт (19921998), 13-ы прэзідэнт Філіпін (займаў гэту пасаду з 1998 па 2001 год). Зрынуты ў выніку мірнай рэвалюцыі пасля таго, як шэраг сенатараў — прыхільнікаў Эстрады блакавалі працэдуру яго імпічмента па абвінавачванні ў карупцыі.

Джозеф Эстрада
13-ы прэзідэнт Філіпінаў[d]
30 чэрвеня 1998 — 20 студзеня 2001
Папярэднік Фідэль Рамас
Пераемнік Глорыя Макапагал-Ароя
22-і Mayor of Manila[d]
30 чэрвеня 2013 — 30 чэрвеня 2019
Папярэднік Alfredo Lim[d]
Пераемнік Isko Moreno[d]
9-ы віцэ-прэзідэнт Філіпінаў[d]
30 чэрвеня 1992 — 30 чэрвеня 1998
Папярэднік Salvador Laurel[d]
Пераемнік Глорыя Макапагал-Ароя
член Сената Філіпінаў[d]
30 чэрвеня 1987 — 30 чэрвеня 1992
Нараджэнне 19 красавіка 1937(1937-04-19)[1][2][…] (86 гадоў)
Імя пры нараджэнні Памылка Lua: expandTemplate: template "lang-es-mx" does not exist.
Бацька Emilio Ejército[d][3]
Маці Mary Ejercito[d]
Жонка Loi Estrada[d]
Дзеці Jinggoy Estrada[d], Joseph Victor Ejercito[d][4] і Jake Ejercito[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, акцёр
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Order of Lakandula Order of Sikatuna
Сайт erap.ph
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 19 красавіка 1937 года ў Маніле, вырас у Сан-Хуане (правінцыя Рысаль). Вучыўся ва ўніверсітэце Манілы. Стаў акцёрам у 20 гадоў, памяняўшы сваё імя на Джозеф Эстрада. Джозеф з’яўляецца пяціразовым лаўрэатам філіпінскай прэміі «За найлепшую мужчынскую ролю» і пяць разоў выйграваў прэмію «Найлепшы фільм».

Увайшоў у палітыку ў 1967 годзе, быў абраны мэрам муніцыпалітэта Сан-Хуан і прапрацаваў на гэтай пасадзе больш за 16 гадоў. У 1987 годзе стаў сенатарам і быў прызначаны старшынёй трох камітэтаў (камісіі культурных супольнасцей, развіцця сельскіх раёнаў і грамадскіх работ). Быў абраны віцэ-прэзідэнтам Філіпін у 1992 годзе, выступаў таксама ў якасці старшыні камісіі па барацьбе са злачыннасцю. У маі 1998 года Джозеф балатаваўся на пасаду прэзідэнта Філіпін разам з дзевяццю іншымі кандыдатамі і перамог ва ўпартай барацьбе.

У кастрычніку 2000 года быў абвінавачаны ў атрыманні хабару ў 8,7 млн долараў за заступніцтва ігральнаму бізнесу, незаконным атрыманні грошай ад акцызаў на тытунь і злоўжыванні службовым становішчам. У лістападзе ніжняя палата парламента вынесла яму вотум недаверу, пакінуўшы канчатковае рашэнне за Сенатам. У студзені 2001 года сенатары адмовіліся ад праверкі яго банкаўскіх рахункаў, на якіх маглі быць нелегальныя даходы. Рашэнне выклікала масавыя пратэсты.

У Маніле на мітынгі з патрабаваннем адстаўкі прэзідэнта выходзілі да 130 тыс. чалавек. Армія і паліцыя адмовіліся падтрымліваць кіраўніка дзяржавы. 19 студзеня віцэ-прэзідэнт краіны Глорыя Макапагал-Ароя, якая ўзначаліла сілы апазіцыі, прад’явіла Эстрадзе ультыматум, запатрабаваўшы ад яго пакінуць пасаду[5].

Абвінавачаны ў зрадзе грамадскага даверу і парушэнні Канстытуцыі, подкупе, хабарніцтве і карупцыі, Джозеф Эстрада 20 студзеня 2001 года падаў у адстаўку і быў адданы суду Сената. У 2007 годзе быў засуджаны да пажыццёвага зняволення, але неўзабаве памілаваны і працягнуў палітычную кар’еру. У 2013 годзе быў абраны мэрам Манілы.

Асабістае жыццё правіць

У шлюбе з доктарам Луізай Піментэль, у іх пары трое дзяцей. Яго старэйшы сын у цяперашні час з’яўляецца мэрам Сан-Хуана. Таксама афіцыйна прызнаў сем іншых дзяцей, народжаных па-за шлюбам.

Зноскі

Спасылкі правіць