Джон Нэнс «Кактус Джэк» Гарнер (англ.: John Nance Garner; 22 лістапада 1868 — 7 лістапада 1967) — амерыканскі палітык, член Дэмакратычнай партыі, віцэ-прэзідэнт ЗША ў перыяд з 1933 па 1941 год.

Джон Нэнс Гарнер
англ.: John Nance Garner
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
4 сакавіка 1903 — 4 сакавіка 1933
Пераемнік Milton Horace West[d]
member of the Texas House of Representatives[d]
1898 — 1900
спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША[d]
4 сакавіка 1933 — 20 студзеня 1941
Папярэднік Nicholas Longworth[d]
Пераемнік Henry Thomas Rainey[d]
32-і віцэ-прэзідэнт ЗША
4 сакавіка 1933 — 20 студзеня 1941
Папярэднік Чарлз Кёрціс
Пераемнік Генры Эгард Уолес
Нараджэнне 22 лістапада 1868(1868-11-22)[1][2]
Смерць 7 лістапада 1967(1967-11-07)[1][2] (98 гадоў)
Месца пахавання
Бацька John Nance Garner III[d][3]
Жонка Mariette Rheiner Garner[d]
Дзеці Tully Charles Garner[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, суддзя, адвакат
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Гарнер нарадзіўся ў 1868 годзе ў акрузе Рэд-Рывер, штат Тэхас. Скончыў універсітэт Вандэрбільта. Навучаўся праву, і пачынаючы з 1890 працаваў у якасці адваката ў тэхаскім горадзе Ювалдзе, размешчаным у аднайменнай акрузе. З 1893 па 1896 ён займаў пасаду суддзі акругі. У 1898 годзе ён быў абраны ў Палату прадстаўнікоў штата Тэхас. У перыяд з 1903 па 1933 быў членам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, дзе з 1931 года займаў пасаду спікера.

У 1932 Гарнер выставіў сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта ад Дэмакратычнай партыі, аднак неўзабаве быў вымушаны падтрымаць іншага кандыдата ад дэмакратаў — нью-ёркскага губернатара Франкліна Рузвельта. Сам Гарнер балатаваўся ў віцэ-прэзідэнты. Гэты пост ён заняў у 1933 годзе.

Пасля перавыбрання Рузвельта ў 1937 годзе ў прэзідэнта і віцэ -прэзідэнта з’явіліся шэраг істотных рознагалоссяў. Гарнер падтрымліваў умяшальніцтва ва Флінцкую забастоўку, выступаў за збалансаваны федэральны бюджэт, а таксама выказваўся супраць намераў Рузвельта пашырыць склад Вярхоўнага суда ЗША.

Джон Гарнер памёр у 1967 годзе ва ўзросце 98 гадоў і 350 дзён, рэкардсмен-доўгажыхар сярод усіх віцэ-прэзідэнтаў ЗША.

Зноскі

  1. а б John Nance Garner // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б John Nance Garner // GeneaStar
  3. Pas L. v. Genealogics — 2003.

Спасылкі правіць