Джон Хартфілд (John Heartfield, сапраўднае імя Гельмут Герцфельд, ням.: Helmut Herzfeld; 19 чэрвеня 1891, Берлін — 26 красавіка 1968, там жа) — нямецкі мастак, фатограф, плакатыст і дэкаратар. Брат публіцыста і выдаўца Віланда Герцфельда.

Джон Хартфілд
ням.: John Heartfield
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні ням.: Helmut Herzfeld
Дата нараджэння 19 чэрвеня 1891(1891-06-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 красавіка 1968(1968-04-26)[1][3][…] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Франц Герцфельд[d]
Род дзейнасці фатограф, мастак, мастак-плакатыст, дызайнер, калажыст, выдавец, графік
Мастацкі кірунак Дадаізм
Партыя
Член у
Узнагароды
Patriotic Order of Merit in gold Ордэн Карла Маркса Нацыянальная прэмія ГДР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ў мюнхенскай Школе прыкладнога мастацтва (1907—1911) і ў вучылішчы мастацкага рамяства ў берлінскім Шарлотэнбургу (1912—1914). У 1915 годзе Хельмут Херцфельд амерыканізаваў свае імя і прозвішча, стаўшы Джонам Хартфілдам — такім чынам ён выказаў свой пратэст супраць германскага ваеннага патрыятызму, які захліснуў краіну пасля пачатку Першай сусветнай вайны. Спачатку належаў да групы «палітычных дадаістаў». У 1930—1931 гадах жыў у СССР, у 1933—1950 гадах на эміграцыі ў Празе і Лондане. У 1950 годзе вярнуўся ў ГДР. Стваральнік пралетарскага антыфашысцкага, антыімперыялістычнага фотамантажнага плаката; працаваў таксама ў часопісах, кіно і як мастак кнігі. Лаўрэат Нацыянальнай прэміі ГДР (1957). Яго творчасць вядома з прычыны яго актыўнай барацьбы з нацысцкім рэжымам.

Зноскі

  1. а б John Heartfield
  2. John HeartfieldOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. John Heartfield // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.