Джон Люіс «Ян» Хол (англ.: John Lewis "Jan" Hall; нар. 21 жніўня 1934, Дэнвер, штат Каларада, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2005) «За ўклад у развіццё лазернага высокадакладнага спектраскапіравання і тэхнікі прэцызійнага разліку светлавога зруху ў аптычных стандартах частаты» сумесна з Тэадорам Хэншам.

Джон Хол
John Lewis "Jan" Hall
Дата нараджэння 21 жніўня 1934(1934-08-21)[1][2] (89 гадоў)
Месца нараджэння Дэнвер, Каларада, ЗША
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка
Месца працы Нацыянальны інстытут стандартаў і тэхналогіі
Альма-матар Тэхналагічны інстытут Карнегі
Член у
Узнагароды
Сайт experts.colorado.edu/… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прайшоў тры ступені ў Тэхналагічным інстытуце Карнегі: бакалаўр (1956), магістр (1958) і доктар (1961). Скончыў свае постдоктарскія даследаванні ў Нацыянальным універсітэце стандартаў і тэхналогій, і затым працаваў там з 1962 да адстаўкі ў 2004 годзе. Чытаў лекцыі ва Універсітэце Каларада ў Боўлдэры з 1967 г.

Зноскі

  1. John L. Hall // Brockhaus Enzyklopädie
  2. John L. Hall // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. NNDB — 2002.

Спасылкі правіць