Джон Хэй (1546 — 21 мая 1607) — шатландскі езуіт, выкладчык філасофіі Віленскага ўніверсітэта.

Джон Хэй
Дата нараджэння 1547[1]
Дата смерці 1607[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці каталіцкі святар, багаслоў, выкладчык універсітэта, каталіцкі тэолаг, манах
Месца працы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1546 годзе ў графстве Файфшыр. Уступіў у ордэн езуітаў у Рыме 25 студзеня 1565 або 1566 года. Вучыўся разам з святым Станіславам Косткай. З 1570 па 1575 гады быў выкладчыкам Віленскага ўніверсітэта[3]. У 1576 годзе ён наведаў Страсбург, каб паправіць здароўе, і ў той жа час прыняў удзел у дыспуце, які праводзіўся ў пратэстанцкай акадэміі. Пасля яму ўдалося пранікнуць ў Шатландыю, дзе яго прысутнасць выклікала вялікі перапалох сярод прэсвітэрыянскіх святароў. Прыкладна ў 1581 годзе ён быў прызначаны прафесарам багаслоўя ва Універсітэце Турнона ў Францыі, дзе ён таксама быў дэканам факультэта мастацтваў. У апошнія дні свайго жыцця Хэй быў прызначаны рэктарам каледжа ў Латарынгіі, дзе і памёр 21 мая 1607 года.

Зноскі