Джордж Арліс (англ.: George Arliss, 10 красавіка 1868 — 5 лютага 1946) — брытанскі акцёр, сцэнарыст і рэжысёр, які дамогся найбольшага поспеху ў ЗША. Ён стаў першым брытанскім акцёрам, які атрымаў прэмію «Оскар».

Джордж Арліс
англ.: George Arliss
Дата нараджэння 10 красавіка 1868(1868-04-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лютага 1946(1946-02-05)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Florence Arliss[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія пісьменнік, драматург, кінарэжысёр, аўтабіёграф, сцэнарыст, тэатральны акцёр, кінаакцёр
Узнагароды
IMDb ID 0002183
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Джордж Аўгустус Эндрус нарадзіўся 10 красавіка 1868 года ў Лондане. Яго акцёрская кар'ера пачалася на тэатральных сцэнах Вялікабрытаніі ў 1887 годзе. Поспех да яго прыйшоў у 1900 годзе, калі ён стаў з'яўляцца на сцэне лонданскага Уэст-Энда. У 1901 годзе Джордж адправіўся ў тэатральнае турнэ ў ЗША разам з трупай місіс Патрык Кэмпбэл і застаўся там на наступныя 20 гадоў. У 1921 годзе пачалася яго кінакар'ера. У 1929 годзе Арліс стаў уладальнікам прэміі «Оскар» за ролю ў фільме «Дызраэлі».

Зноскі правіць

  1. а б George Arliss // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б George Arliss // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.