Джордж Уэлс Бідл (англ.: George Wells Beadle; 22 кастрычніка 1903, Уаху, Небраска — 9 чэрвеня 1988) — амерыканскі генетык, аўтар гіпотэзы «адзін ген — адзін фермент».

Джордж Уэлс Бідл
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1903(1903-10-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 чэрвеня 1989(1989-06-09)[1][2][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Chauncey Elmer Beadle[d][5]
Род дзейнасці генетык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера генетыка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

У 1926 годзе скончыў Універсітэт Небраска-Лінкальна, а затым Карнельскі. У 1931—1936 гадах супрацоўнік Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута. У 1937—1946 гадах прафесар універсітэта ў Стэнфардзе. У 1946—1961 гадах прафесар, кіраўнік аддзялення біялогіі ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце.

У 1961—1968 гадах прэзідэнт Чыкагскага ўніверсітэта. У 1968—1982 гадах дырэктар Інстытута біямедыцынскіх даследаванняў Амерыканскай медыцынскай асацыяцыі.

Аўтар работ па цыталогіі і генетыцы, а таксама даследаванняў у галіне генетычнага кантролю метабалізму, фізічных і хімічных асноў спадчыннасці. Усебакова даследаваў (у вопытах з маісам, мухай дразафілай і грыбком нейраспорай) прыроду і функцыі генаў, усталяваў здольнасць бактэрый ўз’ядноўваць чужародныя генетычныя субстанцыі з уласнымі.

Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1958), сумесна з Э. Тэйтэмам і Дж. Ледэрбергам за даследаванні па генетыцы мікраарганізмаў.

Зноскі

  1. а б в George Wells Beadle // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б George W. Beadle // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Бидл Джордж Уэлс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Bibliothèque nationale de France George Wells Beadle (1903-1989) — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. geni.com — 2006.
  6. а б в г George Wells Beadle // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. а б в г George Beadle – Biographical // nobelprize.orgNobel Foundation. Праверана 8 студзеня 2019.
  8. а б http://www.dnaftb.org/16/bio.html
  9. NNDB — 2002.