Джордж Вашынгтон Гейл Ферыс Малодшы (англ.: George Washington Gale Ferris, Jr.; 14 лютага 1859 — 22 лістапада 1896) — амерыканскі інжынер, вядомы як вынаходнік кола агляду.

Джордж Вашынгтон Гейл Ферыс (малодшы)
George Washington Gale Ferris, Jr.
Род дзейнасці інжынер, інжынер у цывільным будаўніцтве, вынаходнік
Дата нараджэння 14 лютага 1859(1859-02-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лістапада 1896(1896-11-22)[1] (37 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства ЗША
Бацька Джордж Вашынгтон Гейл Ферыс (старэйшы; 1818-1895)
Маці Марта Эджэртан Хайд
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Ферыс нарадзіўся ў Гейлсбергу — горадзе, названым імем яго цёзкі Джорджа Вашынгтона Гейла. Сям’я прадала сваю малочную ферму і пераехала ў Карсан-Сіці, калі Ферысу было пяць гадоў. Пазней яны перасяліліся ў Каліфорнію, і Ферыс наведваў школу ў горадзе Окленд. Ён скончыў Політэхнічны інстытут Рэнселіра ў 1881 годзе са ступенню ў грамадзянскім будаўніцтве.[2]

Пасля гэтага ён пачаў кар’еру ў індустрыі чыгуначнага транспарту і зацікавіўся будаўніцтвам мастоў.[2] Ён заснаваў кампанію GWG Ferris & Co. у Піцбургу, якая тэставала і правярала стан металаканструкцый для чыгуначнага і маставога будаўніцтва.

Ферыс найбольш вядомы стварэннем першага кола агляду для Сусветнай выстаўкі ў Чыкага ў 1893 годзе. Гэты праект увекавечыў прозвішча інжынера ў англійскай мове: любое кола агляду ў Амерыцы завуць колам Ферыса (Ferris wheel).[3]

Памёр 22 лістапада 1896 года ва ўзросце 37 гадоў у пітсбургскай бальніцы Mercy Hospital ад брушнага тыфу.

Зноскі

  1. а б George Washington Gale Ferris // GeneaStar
  2. а б Alumni Hall of Fame(недаступная спасылка). Політэхнічны інстытут Рэнселіра. — «Ferris began his career in the railroad industry and pursued an interest in bridge building.»  Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2012. Праверана 22 снежня 2007.
  3. Bird's-Eye View of the World's Columbian Exposition, Chicago, 1893. World Digital Library (28 сакавіка 1893). Праверана 17 ліпеня 2013.