Джуліа Кловіа (італ.: Giorgio Giulio Clovio; харв.: Juraj Julije Klović, мянушка Мачэда (Macedo) (1498, непадалёк ад Црыквеніцы5 студзеня 1578, Рым) — італьянскі жывапісец-мініяцюрыст харвацкага паходжання.

Джуліа Кловіа
Партрэт Джуліа Кловіа працы Эль Грэка
Партрэт Джуліа Кловіа працы Эль Грэка
Імя пры нараджэнні Juraj Julije Klović
Дата нараджэння 1498[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 1578[2][3][…]
Месца смерці
Род дзейнасці мастак, ілюмінатар рукапісаў
Мастацкі кірунак Высокі Рэнесанс[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ў адным з манастыроў на сваёй радзіме ў Харватыі, пазней — у Італіі пад кіраўніцтвам Джуліа Рамана.

Кловіа быў некаторы час прыдворным жывапісцам венгерскага караля ў Афене, пасля чаго, пастрыгшыся ў манахі, жыў у Мантуі і Рыме, дзе наступіў росквіт яго таленту дзякуючы вывучэнню творчасці Мікеланджэла. Уславіўся цудоўнымі мініяцюрамі, якімі, па замове валадарных і шляхетных асоб і багатых манастыроў, упрыгожваў малітоўнікі, набажэнскія кнігі і іншыя рукапісы.

Творчасць правіць

Яго галоўныя творы — мініяцюры раскошнага канону Багародзіцы, створанага для кардынала Фарнезэ («Часаслоў Фарнезэ»), «Распяцце з прадстаячай Марыяй Магдалінай» (у галерэі Піці ў Фларэнцыі), «Богамаці, якая аплаквае Збавіцеля, знятага з крыжа» (у галерэі Уфіцы, у Фларэнцыі), «Сцэны з жыцця імператара Карла V» (у Брытанскім музеі ў Лондане), ілюстрацыі да «Боскай Камедыі» Дантэ (у ватыканскай бібліятэцы ў Рыме) і інш.

 
Пакліканне Іаана. Пергамент. Каля 1532. Бібліятэка манчэстэрскага ўніверсітэта

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/17327 Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Dizionario Biografico degli Italiani — 1960.
  3. Art UK — 2003.
  4. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.

Літаратура правіць

  • Bradley J. W. The life and works of Giorgio Giulio Clovio; miniaturist, 1495—1578. With notices of his contemporaries and the art of book decoration in the sixteenth century. Amsterdam: G.W. Hissink & Co., 1971
  • Cionini Visani M., Gamulin G. Clovio, miniaturist of the Renaissance. London: Alpine Fine Arts Collection, 1993
  • Bošnjak L. Dvorski minijaturist Juraj Julije Klovic: u povodu 500. obljetnice rođenja majstora. Zagreb: Muzejsko-galerijski centar, 1998.

Спасылкі правіць