Джым Батчэр (англ.: Jim Butcher, нар. 26 кастрычніка 1971, Індэпендэнс) — амерыканскі пісьменнік[1], які працуе ў жанрах жахаў, трылера, фантастыкі і містыкі. З’яўляецца аўтарам серыі фэнтэзійных кніг «Дасье Дрэздэна» (англ.: The Dresden Files), «Кодэкс Алеры» (англ.: Codex Alera) і «Попельныя Вежы» (англ.: The Cinder Spires). Па матывах кніг серыі «Дасье Дрэздэна» зняты аднайменны тэлесерыял з Полам Блэктарнам у галоўнай ролі.

Джым Батчэр
англ.: Jim Butcher
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 кастрычніка 1971(1971-10-26) (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Жонка Шэнан К. Батчэр
Дзеці сын Джэймс Джозэф
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Гады творчасці з 2000
Кірунак містыка
Жанр містыка, трылер, жахі, навуковая фантастыка
Мова твораў англійская
Дэбют «Дасье Дрэздэна» (англ.: The Dresden Files)
jim-butcher.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія правіць

Джым Батчэр нарадзіўся ў горадзе Індэпэндэнс, штат Місуры, у 1971 годзе. Малодшы з трох дзяцей, мае дзвюх старэйшых сясцёр. Калі ў дзяцінстве ён захварэў стрэптакокавым фарынгітам, каб пабавіць свой час, старэйшыя сёстры пазнаёмілі Джыма з раманамі «Уладар Пярсцёнкаў» і «Прыгоды Хана Сола». Так пачалося яго захапленне фэнтэзі і фантастыкай.[2] Падлеткам ён скончыў свой першы раман і вырашыў стаць пісьменнікам. Пасля шматлікіх няўдалых спробаў працы ў традыцыйным жанры фэнтэзі (ён спасылаецца на Дж. Р. Р. Толкіна, Лойда Аляксандра і К. С. Льюіса, якія аказалі значны ўплыў на яго)[2] ён напісаў першую кнігу ў серыі «Дасье Дрэздэна» — пра прафесійнага чараўніка Гары Дрэздэна у сучасным Чыкага, — у якасці практыкавання для курсаў пісьменнікаў у 1996 годзе ва ўзросце 25 гадоў.

На працягу двух гадоў Батчэр прапаноўваў рукапіс розным выдавецтвам, перш чым наладзіць кантакты ў галіне. Пасля асабістай сустрэчы з Батчэрам Рыкія Майнхарт, агент, якая адкрыла Лорэл К. Гамільтан, пагадзілася прадстаўляць яго, што дало пачатак яго кар’еры пісьменніка.[3] Тым не менш, Батчэр і Майнхарт рассталіся; і зараз яго агент — Джэніфер Джэксан.[4] У цяперашні час ён жыве ў Індэпэндэнсе са сваёй жонкай Шэнан К. Батчэр (аўтарам любоўных раманаў) і сынам Джэймсам Джозефам.

Бібліяграфія правіць

Серыя «Дасье Дрэздэна» (англ.: The Dresden Files) правіць

  • Навальніца з пекла (англ.: Storm Front) (2000)
  • Месяц свеціць вар’ятам (англ.: Fool Moon) (2000)
  • Магіла ў падарунак (англ.: Grave Peril) (2001)
  • Летні рыцар (англ.: Summer Knight) (2002)
  • Абліччы смерці (англ.: Death Masks) (2003)
  • Абрад на крыві (англ.: Blood Rites) (2004)
  • Барабаны зомбі (англ.: Dead Beat) (2005)
  • Доказы віны (англ.: Proven Guilty) (2006)
  • Белая ноч (англ.: White Night) (2007)
  • Невялікая ласка (англ.: Small Favor) (2008)
  • Прадажная шкура (англ.: Turn Coat) (2009)
  • Перамены (англ.: Changes) (2010)
  • Гісторыя прывіда (англ.: Ghost Story) (раман, 2011)
  • Халодныя дзянькі (англ.: Cold Days) (раман, 2012)
  • Брудная гульня (англ.: Skin Game) (раман, 2014)

Серыя «Кодэкс Алеры» (англ.: Codex Alera) правіць

  • Фурыі Кальдэрона (англ.: Furies of Calderon) (2004)
  • Бітва за Кальдэрон (англ.: Academ's Fury) (2005)
  • Фурыя Курсора (англ.: Cursor's Fury) (2006)
  • Фурыя Капітана (англ.: Captain's Fury) (2007)
  • Фурыя Прынцэпса (англ.: Princeps' Fury) (2008)
  • Фурыя Першага Лорда (англ.: First Lord's Fury) (2009)

Серыя «Попельныя Вежы» (англ.: The Cinder Spires) правіць

  • Лябёдка паветраплавальнікаў (англ.: the Aeronaut's Windlass) (29 верасня 2015)[5]

Іншыя правіць

Зноскі

  1. iago. Jim's New Books are Climbing the Charts. Jim-Butcher.Com (10 мая 2006). Праверана 14 кастрычніка 2015.,
  2. а б Butcher, Jim (2005). "Author's Note". Dead Beat. New York, NY: ROC Books. pp. 395–396.
  3. About Jim. Jim-Butcher.Com (2004). Праверана 28 жніўня 2006.
  4. Clients(недаступная спасылка). Jennifer Jackson. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2006. Праверана 28 жніўня 2006.
  5. Джим Батчер. Отрывок первой книги новой трилогии Джима Батчера "Пепельные Башни". The Cinder Spiers: the Aeronaut's Windlass. Roc (September 29, 2015) (3 сакавіка 2015).

Спасылкі правіць