Джын Артур (англ.: Jean Arthur, сапраўднае імя Глэдзіс Джарджыяна Грын, англ.: Gladys Georgianna Greene; 17 кастрычніка 1900 — 19 чэрвеня 1991) — амерыканская актрыса, адна з вядучых камедыйных актрыс у 1930—1940 гадах. Джэймс Харві пісаў у сваёй кнізе пра яе эпоху: «Ніхто не быў звязаны так шчыльна з эксцэнтрычнай камедыяй як Джын Артур. Яна была настолькі часткай усяго гэтага, настолькі яе статус зоркі вызначаўся гэтым, што сам стыль эксцэнтрычнай камедыі без яе проста цяжка ўявіць».

Джын Артур
англ.: Jean Arthur
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1900(1900-10-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 чэрвеня 1991(1991-06-19)[1][2][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Прафесія кінаактрыса, выкладчыца ўніверсітэта, тэатральная актрыса, тэлеактрыса
Кірунак вестэрн
Узнагароды
IMDb ID 0000795
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джын Артур больш за ўсё запомнілася па ролях у фільмах Фрэнка Капры «Містэр Дыдс пераязджае ў горад» (1936), «З сабой не панясеш» (1938) і «Містэр Сміт едзе ў Вашынгтон» (1939). Яе апошняя роля ў фільме Джорджа Стывенса «Шэйн» (1953) была вельмі яркай і запамінальнай.

Фільмаграфія правіць

Зноскі

  1. а б Jean Arthur // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Jean Arthur // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.