Джэймс Бонд (англ.: James Bond), таксама вядомы як агент 007 — выдуманы брытанскі разведчык, вобраз ягога быў створаны пісьменнікам Янам Флемінгам у 1952 годзе. Флемінг напісаў пра яго шматлікія навелы і апавяданні. Пасля смерці Флемінга (1964) далейшыя прыгоды Джэймса Бонда напісалі Кінгслі Эміс (псеўданім Роберт Маркхем), Джон Пірсан, Джон Гарднер, Райманд Бенсан і Чарлі Гігсан. Апроч таго, Крыстафер Вуд з’яўляецца аўтарам яшчэ дзвюх сцэнарыяў да фільмаў пра Джэйса Бонда.

Джэймс Бонд
англ.: James Bond
Выява
Стваральнік: Ян Флемінг
Творы: Казіно Раяль (раман)
Першае згадванне: Доктар Ноу (1962)
Пол: мужчынскі
Нацыянальнасць: брытанец
Сям’я: Трэйсі Бонд
(жонка)
(удавец †)
Эндру Бонд
(бацька)
Манік Дэлакруа Бонд
(маці)
Макс Бонд
(дзядзька)
Чарміян Бонд
(цётка)
Званне: Камандор (ВМФ Вялікабрытаніі)
Род заняткаў: дэтэктыў-шпіён
Ролю выконвае: Шон Конэры (1962—1967, 1971, 1983)
Дэвід Нівен (1967)
Джордж Лезенбі (1969)
Роджэр Мур (1973—1985)
Цімаці Далтан (1987—1989)
Пірс Броснан (1995—2002)
Дэніэл Крэйг (2006—2021)

Але вялікую папулярнасць Джэймс Бонд атрымаў не як герой апавяданняў, а дзякуючы серыі фільмаў вытворчасці кампаніі EON Productions, якая з’яўляецца адной з самых працяглых серый фільмаў у гісторыі кінематографу[1]. На пачатак 2008 года зняты дваццаць адзін фільм і ідуць здымкі дваццаць другога эпізоду гэтак званай афіцыйнай Бандыяны, таксама ёсць два незалежных фільмы і тэлевізійная пастаноўка першага апавядання Флемінга. Менавіта фільмы ад студыі EON Productions лічацца афіцыйнымі. Прадзюсарамі большасці з іх былі Альберт Брокалі (Albert R. «Cubby» Broccoli) і Гары Зальцман (Harry Saltzman) аж да 1975 года, калі Брокалі стаў адзіным прадзюсарам. З 1995 яго дачка Барбара Брокалі (Barbara Broccoli) і пасынак Майкл Вілсан (Michael G. Wilson) працягваюць працаваць над гэтым праектам.

На сёння роль Джэймса Бонда ў афіцыйным серыяле выконвалі шэсць акцёраў:

Прэм’ера дваццаць першага афіцыйнага фільма Казіно «Раяль» з Дэніэлам Крэйгам у ролі Джэймса Бонда адбылася 14 лістапада 2006 года.

Прэм’ера чарговага, 22-га эпізоду, які мае назву «Квант спакою» (Quantum of Solace), таксама з Дэніэлам Крэйгам у галоўнай ролі супершпіёна, адбылася 31 кастрычніка 2008 года. Паводле сцэнарыя гэтага фільма, у Джэймса Бонда з’явілася напарніца, ролю якой выконвае ўкраінская мадэль і актрыса, што жыве ў Францыі, Вольга Курыленка (укр.: Ольга Куриленко).

Прэм’ера 25-га эпізоду адбылася 14 лютага 2020 года[2].

Джэймс Бонд у беларускім мастацтве правіць

Зноскі

  1. Movie Franchises (англ.)
  2. Бонд 25-фільм 2020 года(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць