Джэймс Мак-Клейн

ірландскі футбаліст

Джэймс Мак-Клейн (англ.: James McClean; нар. 22 красавіка 1989, Дэры, Паўночная Ірландыя) — ірландскі футбаліст, паўабаронца валійскага клуба «Рэксем» і нацыянальнай зборнай Ірландыі. Раней выступаў за моладзевую зборную Паўночнай Ірландыі, аднак абвясціў аб сваім жаданні выступаць за нацыянальную зборную Ірландыі.

Футбол
Джэймс Мак-Клейн
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 22 красавіка 1989(1989-04-22)[1][2] (34 гады)
Грамадзянства  Ірландыя
 Паўночная Ірландыя
Рост 180 см
Вага 70 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Уэльс Рэксем
Маладзёжныя клубы
Паўночная Ірландыя Троянс
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2008 Паўночная Ірландыя Інстытут 1 (0)
2008—2011 Ірландыя Дэры Сіці 73 (18)
2011—2013 Англія Сандэрленд 59 (7)
2013—2015 Англія Уіган Атлетык 73 (9)
2015—2018 Англія Вест Бромвіч Альбіён 99 (4)
2018—2021 Англія Сток Сіці 102 (12)
2021—2023 Англія Уіган Атлетык 79 (12)
2023— Уэльс Рэксем
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2010 Паўночная Ірландыя Паўночная Ірландыя (да 21) 7 (0)
2012— Ірландыя Ірландыя 100 (11)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 жніўня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 жніўня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная ар’ера правіць

«Дэры Сіці» правіць

Джэймс пачаў кар’еру ў клубе свайго роднага горада Дэры, «Дэры Сіці»[4]. Галоўны трэнер «Дэры Сіці» Стывен Кені назваў маладога футбаліста «шматабяцальным талентам на перспектыву»[5].

«Сандэрленд» правіць

9 жніўня 2011 года Мак-Клейн перайшоў у англійскі «Сандэрленд» за 350 тысяч фунтаў стэрлінгаў, падпісаўшы з клубам трохгадовы кантракт[6]. Пасля падпісання кантракта з іграком, Стыў Брус заявіў, што «гэта набыццё на будучыню»[7], а таксама намякнуў, што да калядаў футбаліст будзе выступаць за рэзервовы склад. Мак-Клейн добра сябе праявіў у матчах рэзервістаў, у прыватнасці, забіўшы гол у матчы з «Ньюкаслам», пасля чаго быў уключаны ў заяўку асноўнага складу каманды. 11 снежня ён дэбютаваў за асноўны склад «чорных катоў» у матчы супраць «Блэкберн Роверс», у якім «Сандэрленд» атрымаў перамогу з лікам 2:1[8]. 3 студзеня 2012 года забіў свой ​​першы гол у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Уіган Атлетык».

«Уіган Атлетык» правіць

8 жніўня 2013 года Мак-Клейн падпісаў трохгадовы кантракт з клубам Чэмпіёншыпа «Уіган Атлетык»[9]. Праз тры дні дэбютаваў за новую каманду ў матчы Кубка лігі супраць «Манчэстэр Юнайтэд» (0:2). Свой першы гол за «Уіган» забіў 26 студзеня 2014 года, калі ў матчы Куба Англіі дапамог перамагчы «Крыстал Пэлас» з лікам 2:1.

«Вест Бромвіч Альбіён» правіць

Па выніках сезона 2014/15 «Уіган» вылецеў у Першы дывізіён Футбольнай лігі, і Мак-Клейн 22 чэрвеня 2015 года падпісаў трохгадовы кантракт з клубам Прэм’ер-лігі «Вест Бромвіч Альбіён».

«Сток Сіці» правіць

У ліпені 2018 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з клубам «Сток Сіці», які заплаціў за трансфер 5 млн фунтаў[10].

Вяртанне ва «Уіган Атлетык» правіць

У жніўні 2021 года вярнуўся ва «Уіган Атлетык», падпісаўшы аднагадовы кантракт. Па выніках сезона 2021/22 дапамог клубу выйсці ў Чэмпіёншып.

«Рэксем» правіць

У жніўні 2023 года перайшоў у «Рэксем».

Міжнародная кар’ера правіць

Джэймс згуляў 7 матчаў за моладзевую зборную Паўночнай Ірландыі. 26 ліпеня 2011 года ён быў выкліканы ў асноўную зборную Паўночнай Ірландыі[11], аднак Мак-Клейн адмовіўся ад прапановы згуляць за Паўночную Ірландыю, заявіўшы, што аддае перавагу выступаць за зборную Ірландыі[12]. 29 лютага 2012 года дэбютаваў за зборную Ірландыі ў матчы супраць зборнай Чэхіі.

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць