Джэймс Хопвуд Джынс

Джэймс Хопвуд Джынс (англ.: James Hopwood Jeans, 11 верасня 1877, Лондан, Вялікабрытанія — 16 верасня 1946, Доркінг, Вялікабрытанія) — брытанскі фізік-тэарэтык, астраном, матэматык.

Джэймс Хопвуд Джынс
James Hopwood Jeans
Дата нараджэння 11 верасня 1877(1877-09-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 верасня 1946(1946-09-16)[1][2][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, фізік, астраном, пісьменнік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка, астраномія і матэматыка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Эдмунд Тэйлар Уітэкер[d][6]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1900 скончыў Трыніці-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта, затым выкладаў там. У 1904 годзе пачаў працу ў Прынстанскім ўніверсітэце у ЗША як прафесар прыкладной матэматыкі, але ў 1910 годзе вярнуўся ў Кембрыдж.

У 1923—1944 гадах — супрацоўнік абсерваторыі Маунт-Вілсан ў ЗША, у 1935—1946 гадах — прафесар астраноміі Каралеўскай асацыяцыі ў Лондане.

Навуковая праца правіць

Зрабіў важны ўклад у некалькіх абласцях фізікі, уключаючы квантавую тэорыю, тэорыю цеплавога выпраменьвання і эвалюцыі зорак. Джэймс Джынс лічыцца адным з заснавальнікаў касмалогіі ў Вялікабрытаніі разам з Артурам Эдзінгтанам.

У 1905 году ўсталяваў закон размеркавання энергіі ў даўгахвалевай частцы спектру выпраменьвання абсалютна чорнага цела (закон выпраменьвання Рэлея — Джынса), які звязвае шчыльнасць энергіі выпраменьвання абсалютна чорнага цела з тэмпературай крыніцы эмісіі.

Асабістае жыццё правіць

Джынс быў двойчы жанаты: у 1907 — на амерыканскай паэтцы Шарлоце Мітчэл і ў 1935 — на аўстралійскай арганістцы і выканаўцы на клавесіне Сюзане Нок, больш вядомай як Сюзі Джынс.

Памёр 16 верасня 1946 г ў Доркінге (графства Сурэй).

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Sir James Jeans // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г McGovern U. Chambers Concise Biographical DictionaryЭдынбург: Chambers Harrap, 2003. — ISBN 978-0-550-10062-7
  4. MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  5. а б Матэматычная генеалогія — 1997.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  7. English Wikipedia community Wikipedia — 2001. Праверана 14 верасня 2018.