Джэйсан Бэйтман (англ.: Jason Bateman; нар. 14 студзеня 1969, Нью-Ёрк, Злучаныя Штаты Амерыкі) — амерыканскі акцёр.

Джэйсан Бэйтман
Дата нараджэння 14 студзеня 1969(1969-01-14)[1] (55 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Кент Бэйтман[d]
Жонка Аманда Анка[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінапрадзюсар, тэлеакцёр, кінаакцёр, акцёр агучвання, тэлерэжысёр, кінарэжысёр, падкастар
Узнагароды
IMDb ID 0000867
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Джэйсан Кент Бэйтман нарадзіўся ў горадзе Рай, штат Нью-Ёрк. Яго сям’я пераехала ў Солт-Лэйк-Сіці, штат Юта, калі яму было чатыры гады, і пазней у Каліфорнію. Яго бацька Кент Бэйтман — пісьменнік і рэжысёр, маці Вікторыя Бэйтман была сцюардэсай. Яго старэйшая сястра Жусцін Бэйтман — амерыканская актрыса. Джэйсан вучыўся ў школе Пацыфік Хілз, але так і не скончыў яе.

Акцёрская дзейнасць Джэйсана пачалася ў сіткомах 1980-х і 1990-х гадоў: «Сярэбраныя лыжкі», «Ваш ход», «Сям’я Хоган», але вядомасць да яго прыйшла ў 2003 годзе, пасля выканання ролі Майкла Блута ў серыяле «Затрымка развіцця». За выкананне гэтай ролі ён быў узнагароджаны кінапрэміяй «Залаты глобус».

Зноскі правіць

  1. Jason Bateman // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць