Дзень "Калевалы" (фінск.: Kalevalan päivä шведск.: Kalevaladagen) - свята ў гонар фінскага і карэльскага нацыянальнага паэтычнага эпаса "Калевала". Адзначаецца 28 лютага.

Дзень Калевалы
Дзень Калевалы
Тып Свята фінскай і карэльскай культуры
Устаноўлена 1860
Адзначаецца у Фінляндыі, Расійскай Федэрацыі (Карэлія)
Дата 28 лютага

Гісторыя правіць

"Калевала" - нацыянальны паэтычны эпас фінаў і карэлаў, адзін з найбольш вядомых у свеце.Паколькі культурнае значэнне гэтага эпаса для жыхароў фінляндыі і Карэліі вельмі вялікае, з'явілася ідэя святкавання гэтага дня. дзень "Калевалы" ўпершыню адсвяткавалі ў 1860 годзе.

У 1920-ых гадах дзень "Калевалы" стаў адзначацца як дзень фінскага сцяга, 28 лютага. З 1978 года 28 лютага, у адпаведнасці з загадам фінляндскіх улад, афіцыйны дзень "Калевалы" - свята фінскай і карэльскай культуры.

Святкаванне правіць

Кожны год у Фінляндыі і Карэліі[1] у дзень свята адбываецца "Калевальскі фестываль", у выглядзе вулічнага касцюмаванага шэсця, а таксама тэатралізваных паказаў паводле сюжэта эпаса і музычнага песеннага марафона[2].

Заўвагі правіць

  1. Карэлія адзначыць Дні "Калевалы"-2013 Архівавана 2 сакавіка 2019.
  2. У Хельсінкі адбываецца песенны марафон у гонар дня Калевалы // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 28 лютага 2013.(Праверана 30 сакавіка 2024)

Спасылкі правіць