Дзень бацькі — штогадовае свята ў гонар бацькаў, якое адзначаецца ў многіх краінах у трэцюю нядзелю чэрвеня.

Гісторыя правіць

У ЗША ўпершыню святкаваўся 19 чэрвеня 1910 года. Ініцыятарам стварэння гэтага свята называюць місіс Дод з горада Спокан штата Вашынгтон. Яна хацела выказаць удзячнасць свайму бацьку, а ў яго асобе — усім клапатлівым бацькам Амерыкі, якія ўдзельнічаюць у выхаванні дзяцей. Бацьку заснавальніцы свята звалі Уільям Смарт, яго жонка памерла, нарадзіўшы шостае дзіця, але бацька-адзіночка паспяхова выхаваў нованароджанага і яшчэ пяцярых дзяцей. Дабрадзейны Уільям быў ветэранам грамадзянскай вайны і пражываў з дзецьмі на ферме.