Дзень тэстыравальніка

Дзень тэставальніка — прафесійны дзень тэставальнікаў, які адзначаецца 9 верасня.

Фота «першага камп’ютарнага бага»

Згодна з легендай, 9 верасня 1947 года[1][2] навукоўцы Гарвардскага ўніверсітэта, якія тэставалі вылічальную машыну Mark II Aiken Relay Calculator, знайшлі матыля, які захрас між кантактамі электрамеханічнага рэле, і Грэйс Хопер вымавіла слова «bug» (англ. «жук»), якое стала пазней тэрмінам, які абазначае камп’ютарную памылку. Вынятая насякомае было ўлеплена ў тэхнічны дзённік з суправаджальным надпісам: «First actual case of bug being found» (англ. «Першы выпадак у практыцы, калі быў выяўлены жучок»). Гэты пацешны факт паклаў пачатак выкарыстання слова «баг» у значэнні «памылка». У выніку працэс выяўлення і ліквідацыі прычын збою ў працы камп’ютара атрымаў назву debugging (дэбагінг, «адладка», даслоўна: пазбаўленне ад жукоў). А сама назва прафесіі паўстала ад англійскага слова test, ці выпрабаванне.

Зноскі

  1. «Bug», The Jargon File, ver. 4.4.7. Retrieved June 3, 2010.
  2. «Log Book With Computer Bug», National Museum of American History, Smithsonian Institution.

Спасылкі правіць