Дзешчанскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Дзе́шчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Дзешчанка.

Дзешчанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Уздзенскі раён
Уключае 29 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дзешчанка
Дата ўтварэння 30 кастрычніка 2009
Насельніцтва (2019) 1 832
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 30 кастрычніка 2009 года ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. У склад сельсавета ўключаны 12 населеных пунктаў (Зелень, Каладзіно, Каранеўскія, Кашканы, Ладыга, Подзелень, Прохады, Русакова, Рыбакоўшчына, Сянное, Трысцянец і Цеплень) скасаванага Цепленскага сельсавета, 8 населеных пунктаў (Валодзькі, Гарадзішча, Дзегцяное, Дзешчанка, Карма, Малая Дзешчанка, Рабінаўка і Ячанка) Азерскага сельсавета і 5 населеных пунктаў (Гарбаты, Канстанцінава, Карпілаўка, Міколка і Ялоўка) скасаванага Цялякаўскага сельсавета[1]. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Уздзенскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Алёхаўка, Пятроўск, Слабодка і Цялякава)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 1832 чалавекі[3].

Зноскі