Дзмітравіцкі сельсавет (Бярэзінскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Дзмі́травіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Дзмітравічы.

Дзмітравіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бярэзінскі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дзмітравічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 540
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223313
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бярэзінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бярэзінскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Арэшкавіцкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна. 9 красавіка 1963 года ў склад Аздзяціцкага сельсавета Барысаўскага раёна перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Арэшкавічы, Манча, Наваселле і Прудок)[2]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Бярэзінскага раёна. 10 чэрвеня 1965 года ў склад сельсавета з Аздзяціцкага сельсавета Барысаўскага раёна вернуты 4 населеныя пункты (вёскі Арэшкавічы, Манча, Наваселле і Прудок)[3]. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Пагосцкага сельсавета перададзены 16 населеных пунктаў (вёскі Альшанец, Барсукі, Высокая Гара, Вяшэўка, Глінішча, Дзевяніца, Журоўка, Замасточча, Карма, Медзенка, Селішча, Старыя Гумны, Стаўпы, Тылькаўка, Харчычы і Ялоўка)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1260 чалавек[5], з іх 96,2 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 0,5 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 1540 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 9 красавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.