Дзмітрый Аляксандравіч Алісейка

беларускі футбаліст

Дзмітрый Алісейка (нар. 28 жніўня 1992, Бабруйск) — беларускі футбаліст, абаронца магілёўскага «Дняпра».

Футбол
Дзмітрый Алісейка
Поўнае імя Дзмітрый Аляксандравіч Алісейка
Нарадзіўся 28 жніўня 1992(1992-08-28)[1][2] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 75 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дняпро
Нумар 16
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2012 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2011   Беларусь Дынама-2 (Мінск) 7 (0)
2012   Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 1 (0)
2013—2014 Беларусь Нёман (Гродна) 15 (0)
2014   Беларусь Слуцк 27 (5)
2015—2016 Беларусь Слуцк 49 (3)
2017 Беларусь Дынама (Брэст) 19 (2)
2018 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 21 (0)
2019 Расія Хімкі 14 (0)
2019   Расія Хімкі-М 1 (0)
2019—2020 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 16 (0)
2021 Беларусь Мінск 18 (2)
2022—2023 Беларусь Астравец 52 (8)
2024— Беларусь Дняпро (Магілёў)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2009 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (1)
2009—2011 Беларусь Беларусь (да 19) 4 (0)
2012 Беларусь Беларусь (да 21) 3 (0)
2017 Беларусь Беларусь 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 верасня 2017

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец бабруйскай СДЮШАР-5, доўгі час выступаў за дубль мінскага «Дынама», але так і не дэбютаваў у аснове. Сезон 2012 правёў у арэндзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». Гуляў за дубль, за асноўную каманду правёў толькі 1 матч.

У сакавіку 2013 года перайшоў у гродзенскі «Нёман»[4]. У гродзенскім клубе стаў часцей з’яўляцца на полі, хоць звычайна выхадзіў толькі ў канцы матча.

У сакавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў «Слуцк»[5]. Спачатку знаходзіўся на лаўцы запасных, але неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе слуцкага клуба на пазіцыі правага абаронцы. Праявіў сябе як выдатны выканаўца штрафных удараў, з якіх забіў 4 мячы ў сезоне 2014.

У снежні 2014 года быў выкуплены слуцкім клубам у «Нёмана» і заключыў са «Слуцкам» кантракт на два гады[6]. На працягу двух гадоў заставаўся асноўным іграком случан. У снежні 2016 года пакінуў слуцкі клуб[7].

Неўзабаве пасля зыходу са «Слуцка» падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[8]. У першай палове сезона 2017 быў асноўным правым абаронцам каманды, пасля стаў чаргавацца ў складзе з Алегам Верацілам. У студзені 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Дынама»[9].

Пасля зыходу ў брэсцкага клуба стаў трэніравацца разам з «Іслаччу», і ў лютым 2018 года падпісаў кантракт[10]. Звычайна выхадзіў у стартавым складзе каманды, аднак часам заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[11] і неўзабаве стаў іграком расійскага клуба «Хімкі»[12]. У сезоне 2018/19 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе расійскай каманды, аднак у пачатку сезона 2019/20 страціў месца ў аснове.

У жніўні 2019 года разарваў кантракт з «Хімкамі»[13] і ў хуткім часе стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[14]. У 2019 годзе трывала з’яўляўся ў стартавым складзе жодзінцаў, а ў сезоне 2020 пераважна заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[15].

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з «Мінскам» і ў лютым падпісаў пагадненне з клубам[16]. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе каманды, але са жніўня амаль перестаў з’язляцца на полі. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[17].

У пачатку 2022 года некоторы час трэніраваўся з «Тарпеда-БелАЗ», а ў сакавіку стаў іграком «Астраўца»[18], дзе пастаянна гуляў у стартавым складзе. У снежні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Астравец»[19], аднак у пачатку 2023 года зноў пачаў трэніравацца з камандай і ў сакавіку падоўжыў пагадненне з клубам[20]. У студзені 2024 года пакінуў «Астравец»[21] і адправіўся на прагляд у магілёўскі «Дняпро», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[22].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

1 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 дубль Дынама (Мінск)   1 0
2008 дубль Дынама (Мінск)   1 0
2009 дубль Дынама (Мінск)   17 0
2010 дубль Дынама (Мінск)   14 1
2011 дубль Дынама (Мінск)   5 0
2011 Д3 Дынама-2   7 0
2012 Д1 Тарпеда-БелАЗ   1 0
2013 Д1 Нёман   15 0
2014 Д1 Слуцк   27 5
2015 Д1 Слуцк   26 1
2016 Д1 Слуцк   23 2
2017 Д1 Дынама (Брэст)   19 2
2018 Д1 Іслач   21 0
2018/19 (2) Д2 Хімкі   12 0
2019/20 (пач.) Д2 Хімкі   2 0
2019 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ   10 0
2020 Д1 Тарпеда-БелАЗ   6 0
2021 Д1 Мінск   18 2
2022 Д2 Астравец   24 3
2023 Д2 Астравец   28 5

Крыніцы правіць

  1. Dmitri Aliseyko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dmitry Aliseiko // FBref.com
  3. https://www.pressball.by/footballstat/dmitry_aliseiko/
  4. Гродненский «Неман» подписал контракты с тремя футболистами (руск.)(недаступная спасылка). sportpanorama.by (4 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  5. "Неман" расстался с тремя футболистами (руск.). football.by (26 сакавіка 2014). Праверана 26 студзеня 2024.
  6. «Слуцк» продлил контракты с Алисейко, Лесько и Бобко (руск.). by.tribuna.com.
  7. Алисейко, Глебко, Перепечко и Куган расторгли контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (1 снежня 2016). Праверана 26 студзеня 2024.
  8. Алисейко подписал контракт с "Динамо" (Брест) (руск.). football.by (19 снежня 2016). Праверана 26 студзеня 2024.
  9. Брестское "Динамо" подтвердило расставание с Алисейко (руск.). football.by (13 студзеня 2018). Праверана 26 студзеня 2024.
  10. Дмитрий Алисейко подписал контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (14 лютага 2018). Праверана 26 студзеня 2024.
  11. Алисейко покинул "Ислочь" (руск.). football.by (10 студзеня 2019). Праверана 26 студзеня 2024.
  12. Белорусский защитник перешел в клуб российской ФНЛ (руск.). football.by (15 студзеня 2019). Праверана 26 студзеня 2024.
  13. "Химки" расстались с Алисейко (руск.). football.by (9 жніўня 2019). Праверана 26 студзеня 2024.
  14. Алисейко перешел в "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (9 жніўня 2019). Праверана 26 студзеня 2024.
  15. Алисейко и Щербо покинули "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (6 студзеня 2021). Праверана 26 студзеня 2024.
  16. Дмитрий Алисейко перешел в "Минск" (руск.). football.by (12 лютага 2021). Праверана 26 студзеня 2024.
  17. Сергей Игнатович и еще четыре игрока расстались с "Минском" (руск.). football.by (2 снежня 2021). Праверана 26 студзеня 2024.
  18. "Островец" объявил о подписании Алисейко (руск.). football.by (30 сакавіка 2022). Праверана 26 студзеня 2024.
  19. Алисейко и Сарока покинули "Островец" (руск.). football.by (15 снежня 2022). Праверана 26 студзеня 2024.
  20. Алисейко и Сарока подписали новые соглашения с "Островцом" (руск.). football.by (3 сакавіка 2023). Праверана 26 студзеня 2024.
  21. "Островец" покинули трое игроков (руск.). football.by (15 студзеня 2024). Праверана 26 студзеня 2024.
  22. Просмотр Алисейко в "Днепре" завершился подписанием контракта (руск.). football.by (26 студзеня 2024). Праверана 26 студзеня 2024.

Спасылкі правіць