Дзмітрый Аляксандравіч Зіновіч

беларускі футбаліст

Дзмітрый Зіновіч (нар. 29 сакавіка 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Лада-Тальяці».

Футбол
Дзмітрый Зіновіч
Поўнае імя Дзмітрый Аляксандравіч Зіновіч
Нарадзіўся 29 сакавіка 1995(1995-03-29)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 196 см
Вага 94 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Лада-Тальяці
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2020 Беларусь Мінск 59 (2)
2016   Беларусь Дынама (Брэст) 9 (0)
2016   Беларусь Белшына (Бабруйск) 11 (1)
2021 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 15 (0)
2022 Беларусь Белшына (Бабруйск) 21 (2)
2023 Беларусь Дынама (Брэст) 16 (0)
2024— Расія Лада-Тальяці
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2014—2016 Беларусь Беларусь (да 21) 13 (0)
2017 Беларусь Беларусь B 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 снежня 2017

Клубная кар’ера правіць

З 2012 года выступаў за дубль футбольнага клуба «Мінск». У сезоне 2014 стаў часам прыцягвацца да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 6 ліпеня 2014 года, выйшаўшы на замену ў канцы матча з «Нафтанам» (4:0). У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[3].

Сезон 2015 распачаў у дублі, а ў чэрвені замацаваўся ў стартавым складзе асноўнай каманды. Аднак, у ліпені атрымаў траўму, з-за якой выбыў да кастрычніка. Пасля аднаўлення ад траўмы вярнуў месца ў асноўным складзе.

У сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду брэсцкаму «Дынама»[4]. Пачынаў сезон асноўным абаронцам дынамаўцаў, але пазней страціў месца ў складзе. У ліпені 2016 года пакінуў «Дынама»[5] і неўзабаве далучыўся да «Белшыны»[6], якую не здолеў выратаваць ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2017 года вярнуўся ў «Мінск»[7]. Сезон 2017 пачаў у якасці аднаго з асноўным цэнтральных абаронцаў мінчан. У верасні 2017 года не гуляў з-за траўмы. У пачатку сезона 2018 хутка замацаваўся ў стартавым складзе, аднак у жніўні атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У чэрвені 2019 года вярнуўся ў строй, але з’яўляўся на полі рэдка, часцей заставаўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль.

У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[8]. Неўзабаве стаў трэніравацца «Іслаччу» і падпісаў кантракт з клубам[9]. Пачынаў сезон у стартавым складзе каманды, з ліпені да кастрычніка не з’яўляўся на полі, у лістападзе вярнуўся ў склад. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[10].

У лютым 2022 года стаў трэніравацца з бабруйскай «Белшынай» і ў выніку падпісаў кантракт[11]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, ў кастрычніку не гуляў з-за траўмы.

У студзені 2023 года стаў іграком брэсцкага «Дынама»[12]. Пакінуў клуб у студзені 2024 года[13]. Пасля праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане», але беспаспяхова, і ў сакавіку 2024 года папоўніў склад «Лады-Тальяці»[14].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19). 17 лістапада 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Літвы. У студзені 2015 года прымаў удзел у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, правёў 5 матчаў. У студзені 2016 года правёў 4 матчы на чарговым Кубку Садружнасці, пасля чаго больш не выклікаўся ў зборную.

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Мінск   32 6
2014 Д1 Мінск   2 0
2015 Д1 Мінск   8 0
2016 (1) Д1 Дынама   9 0
2016 (2) Д1 Белшына   11 1
2017 Д1 Мінск   20 2
2018 Д1 Мінск   17 0
2019 Д1 Мінск   4 0
2020 Д1 Мінск   8 0
2021 Д1 Іслач   15 0
2022 Д1 Белшына   21 2
2023 Д1 Дынама   16 0

Крыніцы правіць

  1. Dmitri Zinovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/52076-zinovich-d-a
  3. Зинович, Шумилов и Шевченко остаются в "Минске" (руск.). football.by (2 снежня 2014). Праверана 15 сакавіка 2024.
  4. "Минск" отдал Зиновича в аренду брестскому "Динамо" (руск.). football.by (29 сакавіка 2016). Праверана 15 сакавіка 2024.
  5. Дмитрий Зинович вернулся в "Минск" из аренды в брестском "Динамо" (руск.). football.by (20 ліпеня 2016). Праверана 15 сакавіка 2024.
  6. Тур 16. Попурри. “Земля будет гореть под ногами” (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2019.
  7. «Минск» провел первую тренировку (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Мінска» (16 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2017.
  8. Ряд игроков покинули «Минск» (руск.). Афіцыйны сайт «Мінска» (15 студзеня 2021). Праверана 15 сакавіка 2024.
  9. "Ислочь" подписала контракт с Дмитрием Зиновичем (руск.). football.by (25 студзеня 2021). Праверана 15 сакавіка 2024.
  10. Футбол. Дмитрий Зинович покинул "Ислочь" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (10 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2022. Праверана 15 студзеня 2022.
  11. Дмитрий Зинович сменил "Ислочь" на "Белшину" (руск.). football.by (22 лютага 2022). Праверана 15 сакавіка 2024.
  12. Сидоренко, Концедайлов и Зинович заключили соглашения с брестским "Динамо" (руск.). football.by (13 студзеня 2023). Праверана 15 сакавіка 2024.
  13. Двое футболистов покинули брестское "Динамо" (руск.). football.by (8 студзеня 2024). Праверана 15 сакавіка 2024.
  14. Белорусский защитник сменил брестское "Динамо" на команду российского Д4 (руск.). football.by (14 сакавіка 2024). Праверана 15 сакавіка 2024.