Дзмітрый Апалінаравіч Ражанскі

вучоны

Дзмітрый Апалінаравіч Ража́нскі[2] (1 верасня 1882 — 27 верасня 1936) — вучоны-фізік, заснавальнік навуковай школы па радыёфізіцы і радыётэхніцы. Член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1933). Брат М. А. Ражанскага.

Дзмітрый Апалінаравіч Ражанскі
Дата нараджэння 1 верасня 1882(1882-09-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 верасня 1936(1936-09-27)[1] (54 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень член-карэспандэнт АН СССР[d] (1933)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Кіеве. У 1904 годзе скончыў фізічнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага Імператарскага ўніверсітэта і быў пакінуты ў ім на падрыхтоўку да прафесарскага звання на кафедры фізікі. Адначасова працаваў лабарантам у Электратэхнічным інстытуце. У 1911 годзе абараніў дысертацыю на ступень магістра. У 1911—1921 гадах працаваў у Харкаўскім універсітэце: прыват-дацэнт, выконваючы абавязкі экстраардынарнага прафесара на кафедры фізікі, з 1914 года — загадчык кафедры. У 1921—1923 гадах навуковы спецыяліст у Ніжагародскай радыёлабараторыі, у 1923—1928 гадах навуковы кансультант Цэнтральнай радыёлабараторыі Трэста заводаў слабага току. Адначасова займаў пасаду прафесара фізіка-механічнага факультэта Політэхнічнага інстытута і загадчыка аддзела электрычных ваганняў Дзяржаўнага фізіка-тэхнічнага інстытута. 5 кастрычніка 1930 года быў арыштаваны за адмову галасаваць на сходзе за смяротную кару абвінавачваемых па «справе Прампартыі» і вызвалены 26 ліпеня 1931 года. З 1931 года працаваў у Ленінградскім электрафізічным інстытуце.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац па радыёфізіцы і радыётэхніцы. Займаўся вывучэннем прыроды хвалевых працэсаў і электрычных разрадаў у газах. Пад кіраўніцтвам Д. А. Ражанскага створаны першыя ў СССР кароткахвалевыя радыёперадатчыкі і імпульсныя радыёлакатары. Пад яго кіраўніцтвам выкананы шэраг даследаванняў па фізіцы нізкатэмпературнай плазмы і працэсам у іонных прыборах, тэорыі антэн і інш.

Сярод апублікаванага:

  • Электрические лучи: Учение об электромагнитных колебаниях и волнах. — Санкт-Петербург: К. Л. Риккер, 1913;
  • Физические основания теории распространения коротких волн. — Л.; М., 1934;
  • Акустика и оптика. — Л.; М., 1935;
  • Физика газового разряда. — Л.; М., 1937.

Узнагароды правіць

Лаўрэат прэміі імя А. С. Папова (1911)[3].

Зноскі

  1. а б в Рожанский Дмитрий Аполлинариевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. БелЭн 2001.
  3. История инженерного дела(недаступная спасылка) (руск.) // Бібліятэка ІрГДТУ

Літаратура правіць

Спасылкі правіць