Дзмітрый Віктаравіч Гушчанка

беларускі футбаліст

Дзмітрый Гушчанка (нар. 12 мая 1988, Віцебск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Віцебск».

Футбол
Дзмітрый Гушчанка
Поўнае імя Дзмітрый Віктаравіч Гушчанка
Нарадзіўся 12 мая 1988(1988-05-12)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Вага 79 кг[3]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Віцебск
Нумар 1
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2011 Беларусь Віцебск 34 (-55)
2008   Беларусь Мясакамбінат (Віцебск) 15 (-14)
2009   Беларусь Славія (Мазыр) 26 (-37)
2011—2014 Беларусь Дынама (Мінск) 15 (-22)
2013   Беларусь Белшына (Бабруйск) 28 (-35)
2014 Беларусь Белшына (Бабруйск) 13 (-19)
2015— Беларусь Віцебск 177 (-234)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2011 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (-1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец віцебскага футбола, з 2007 года гуляў за дубль «Віцебска», аддаваўся ў арэнду ў клубы ніжэйшых ліг. У 2010 годзе стаў асноўным брамнікам віцебскага клуба, выцесніўшы вопытнага Юрыя Васюціна.

Улетку 2011 года перайшоў у мінскае «Дынама». 28 жніўня 2011 года, гуляючы супраць БАТЭ, прычыніў цяжкую траўму нападніку Віталю Радзівонаву.

У 2012 годзе страціў месца ў аснове, і ў студзені 2013 года быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[4]. У «Белшыне» стаў асноўным брамнікам. Па заканчэнні сезона 2013 вярнуўся ў «Дынама», але ў мінскім клубе перастаў з’яўляцца нават на лаўцы запасных. У ліпені 2014 года вярнуўся ў «Белшыну»[5], дзе зноў стаў першым брамнікам.

У студзені 2015 года стаў іграком «Віцебска»[6]. Замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка віцяблян, у сезоне 2015 правёў усе 26 матчаў чэмпіянату. У сезоне 2016 стаў капітанам каманды.

Сезон 2018, як і папярэднія, пачынаў як асноўны брамнік, аднак 29 красавіка ў матчы супраць «Смалявічаў» (1:1) атрымаў чырвоную картку і быў выдалены, а неўбававе дадаткова быў дыскваліфікаваны на пяць матчаў. Пасля адбыцця дыскваліфікацыі ўжо не здолеў выцесніць з асновы Андрэя Шчарбакова.

У сезоне 2019 зноў стаў асноўным брамнікам віцебскай каманды. У студзені 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў казахстанскім клубе «Каспій», аднак у выніку вырашыў падоўжыць кантракт з «Віцебскам»[7]. У сезоне 2020 стаў часцей саступаць месца ў аснове Арцёму Сароку, у 2021 годзе вярнуўся ў стартавы склад. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам[8].

У сезоне 2022 правёў без замен усе 30 матчаў каманды ў чэмпіянаце Беларусі. У студзені 2023 года, нягледзячы на вылет «Віцебска» ў Першую лігу, вырашыў застацца ў клубе на новы сезон[9].

Міжнародная кар’ера правіць

Былы ігрок моладзевай зборнай Беларусі.

Дасягненні правіць

Зноскі