Дзмітрый Віктаравіч Пятруша

Дзмітрый Віктаравіч Пятруша (нар. 20 жніўня 1983, Віцебск) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Дзмітрый Віктаравіч Пятруша
Кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска
28 чэрвеня 2018 — 29 ліпеня 2021
Папярэднік Ігар Іванавіч Бузоўскі
Пераемнік Мікалай Аляксандравіч Палякоў
Нараджэнне 20 жніўня 1983(1983-08-20)[1] (40 гадоў)
Бацька Віктар Леанідавіч Пятруша
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 20 жніўня 1983 года ў Віцебску. Бацька — Віктар Леанідавіч Пятруша, працаваў намеснікам старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Скончыў у 2006 годзе Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. У тым жа годзе пачаў працоўную дзейнасць майстрам службы эксплуатацыі газавай гаспадаркі філіяла «Віцебскае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі» РУП «Віцебскаблгаз», у 20082016 гадах на кіруючых пасадах. У 2012 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З ліпеня 2016 па чэрвень 2018 працаваў намеснікам генеральнага дырэктара — начальнікам упраўлення і перспектыўнага развіцця і інвестыцый дзяржаўнага вытворчага аб’яднання па паліве і газіфікацыі «Белпалівагаз».

З 28 чэрвеня 2018 года да канца ліпеня 2021 года — кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска.

29 ліпеня 2021 года прызначаны генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Керамін»[2].

Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[3][4].

Узнагароды правіць

Крытыка правіць

Шырокую вядомасць Дзмітрый Пятруша набыў у жніўні 2020 года. На праўладным канцэрце 6 жніўня, арганізаваным у Кіеўскім скверы Мінска з мэтай перашкодзіць перадвыбарнай кампаніі Святланы Ціханоўскай, гукарэжысёры з Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Кірыл Галанаў і Уладзіслаў Сакалоўскі незапланавана ўключылі песню Віктара Цоя «Перамен». Людзі ў скверы жыва адрэагавалі на гэта, пачаўшы апладзіраваць. Каб спыніць гучанне песні, Пятруша стаў выдзіраць шнуры з калонак. Таксама ён паклікаў міліцыю[6]; неўзабаве гукарэжысёраў затрымалі і абвінавацілі ў дробным хуліганстве. На судзе 7 жніўня 2020 года К. Галанаў назваў хуліганствам само правядзенне названага канцэрта[7]. Дз. Пятруша зрабіўся аб’ектам шматлікіх кпінаў, у т. л. за стаўленне да апаратуры палаца дзяцей і моладзі. У час судовага пасяджэння Ул. Сакалоўскі заявіў, што «апаратуру пашкодзілі, немагчыма было выступаць»[8].

Палітолаг з Мінска Вольф Рубінчык у пачатку жніўня 2021 г. прывёў прыклады неналежнага выкарыстання каштоўных памяшканняў у Цэнтральным раёне. Ён крытычна ацаніў вынікі гаспадарання Дз. Пятрушы і дапусціў, што былы кіраўнік адміністрацыі нясе як мінімум маральную адказнасць за трагедыю 11-12 лістапада 2020 года, якая адбылася з Раманам Бандарэнкам на тэрыторыі Цэнтральнага раёна: адміністрацыя раёна «душыла» ўтвораную ў жніўні 2020 г. «Плошчу Перамен»[9].

Зноскі

Спасылкі правіць