Дзмітрый Мікалаевіч Верхаўцоў

беларускі футбаліст і трэнер

Дзмі́трый Мікала́евіч Верхаўцо́ў (нар. 10 кастрычніка 1986, Магілёў, БССР) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2008—2014).

Футбол
Дзмітрый Верхаўцоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Мікалаевіч Верхаўцоў
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1986(1986-10-10)[1][2][…] (37 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
 Расія
Рост 190 см
Вага 90 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2011 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 164 (17)
2012—2014 Расія Крылы Саветаў (Самара) 37 (1)
2014—2015 Расія Уфа 20 (0)
2016 Польшча Карона (Кельцы) 12 (1)
2017 Беларусь Нёман (Гродна) 9 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2009 Беларусь Беларусь (да 21) 19 (2)
2008—2014 Беларусь Беларусь 44 (3)
Трэнерская кар’ера
2021 Беларусь Нафтан (Наваполацк) трэнер
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 студзеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 ліпеня 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Пачаў займацца футболам ва ўзросце 7 гадоў у Магілёве. У дарослым футболе дэбютаваў у 2004 годзе ў складзе наваполацкага «Нафтана». Неўзабаве замацаваўся ў аснове навапалачан, стаў капітанам каманды. Некалькі разоў трапляў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі. У 2009 годзе дапамог «Нафтану» выйграць першы ў гісторыі трафей — Кубак Беларусі, забіўшы вырашальны мяч у фінальнай сустрэчы супраць салігорскага «Шахцёра» (2:1).

У студзені 2010 года перайшоў у латвійскі «Вэнтспілс». Разам з новай камандай рыхтаваўся да сезона, аднак у сакавіку 2010 года вярнуўся ў «Нафтан». У снежні 2011 года падпісаў трохгадовы кантракт з самарскімі «Крыламі Саветаў». Па заканчэнні сезона 2013/14 пакінуў самарскі клуб[4]. Неўзабаве, у чэрвені 2014 года, падпісаў двухгадовы кантракт з дэбютантам расійскай Прэм’ер-лігі футбольным клубам «Уфа»[5]. У складзе «Уфы» з’яўляўся на полі нерэгулярна, за паўтары гады ў клубе правёў 20 матчаў у Прэм’ер-лізе.

У студзені 2016 года Верхаўцоў не паехаў з «Уфой» на перадсезонны збор, і неўзабаве кантракт абаронцы быў разарваны[6]. Пасля зыходу з «Уфы» Дзмітрый стаў разглядаць польскі вектар працягу кар’еры і ў выніку падпісаў кантракт з келецкай «Каронай»[7]. Аднак, замацавацца ў складзе польскай каманды не здолеў, з’яўляўся на полі эпізадычна. У канцы 2016 года быў адлічаны з асноўнай каманды, трэніраваўся з дублем «Кароны». У сакавіку 2017 года кантракт з польскім клубам быў разарваны[8].

Неўзабаве пасля зыходу з «Кароны» вярнуўся ў Беларусь і стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[9]. Пачатак сезона 2017 прапусціў з-за траўмы, з чэрвеня пачаў з’яўляцца на полі, хоць трывалым іграком асновы не стаў. У студзені 2018 года стала вядома, што Верхаўцоў пакідае «Нёман»[10].

Пасля сыходу з «Нёмана» завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера правіць

У 2006—2009 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, прымаў удзел у моладзевым чэмпіянаце Еўропы ўлетку 2009 года ў Швецыі.

2 чэрвеня 2008 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Фінляндыі (1:1).

Трэнерская кар’ера правіць

У 2021 годзе (з лета да канца сезона) працаваў трэнерам у штабе наваполацкага «Нафтана».

Дасягненні правіць

  •   Уладальнік Кубка Беларусі: 2009
  •   У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (3): 2008, 2009, 2011

Зноскі

Спасылкі правіць