Дзмітрый Міканоравіч Фалькоўскі

Дзмітрый Фалькоўскі (сапр. Дзмітрый Ляўчук, 3 лістапада 1898, в. Вялікія Лепясы, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня — 17 снежня 1934) — украінскі паэт, празаік, удзельнік рэвалюцыйнага руху.

Дзмітрый Міканоравіч Фалькоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 лістапада 1898(1898-11-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 снежня 1934(1934-12-17) (36 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў украінская мова
Подпіс Выява аўтографа

Біяграфія правіць

Дзмітрый Ляўчук нарадзіўся ў Кобрынскім павеце ў 1898 годзе. Скончыў Кобрынскае гарадское вучылішча. Вучыўся ў Брэсцкая гімназіі (1912-15).

У верасні 1918 года ўступіў у Кобрынскую падпольную ячэйку РКП(б). У лістападзе 1918 года быў адным з ініцыятарам стварэння ў Іласкай воласці Кобрынскага павета партызанскага атрада. Падчас існавання Украінскай Народнай Рэспублікі здзяйсняў тэрор у бальшавіцкім падполлі. У 1920-23 гадах служыў у органах ЧК-ДПУ Беларусі, адкуль быў звольнены па хваробе

Пасля жыў у Кіеве, дзе змяніў прозвішча на Фалькоўскі ў сувязі з небяспекай помсты. Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне «Ланка». Абвінавачваўся літаратурнай крытыкай ва ўпадніцкіх настроях.

Калі быў здзейснены новы тэрор у сувязі з забойствам Кірава, трапіў у вязніцу і неўзабаве быў расстраляны[1].

У 1957 годзе рэабілітаваны пасмяротна.

Творчасць правіць

Друкавацца пачаў у 1924 годзе ў часопісах «Червоний шлях», «Життя й революція», «Всесвіт», «Глобус».

Аўтар паэм «Чэкіст» (1924) і «Чабан» (1925), паэтычных зборнікаў «Далягляды» (1927), «На пажарышчы» (1928), «Палессе» (1931). Адлюстраваў героіку і трагізм грамадзянскай вайны. Апяваў прыгажосць роднага палескага краю, называў сябе «песняром Палесся». Некаторыя вершы Дз. Фалькоўскага (напр., «Очерет мені був за колиску») сталі песнямі.

Перакладаў творы беларускіх (Я. Пушча), рускіх, нямецкіх паэтаў. Прыйшоў да асэнсавання агульначалавечых духоўных каштоўнасцей, парваў з прыхільнікамі вузкакласавага разумення «пралетарскай культуры».

Ушанаванне памяці правіць

Памятны энак усталяваны ў в. Вялікія Лепясы, матэрыялы пра Дз. Фалькоўскага экспануюцца ў Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі.

Зноскі правіць

Літаратура правіць

Ніна Пліско. Фалькоўскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.