Дзмітрый Сяргеевіч Анцілеўскі

беларускі футбаліст

Дзмітрый Анцілеўскі (нар. 12 чэрвеня 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік ізраільскага клуба «Хапаэль» з Хайфы і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Дзмітрый Анцілеўскі
Поўнае імя Дзмітрый Сяргеевіч Анцілеўскі
Нарадзіўся 12 чэрвеня 1997(1997-06-12)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 70 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Ізраіль Хапаэль (Хайфа)
Нумар 90
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2017 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 4 (0)
2017   Беларусь Дняпро (Магілёў) 19 (0)
2018 Беларусь Мінск 16 (4)
2018—2019 Беларусь Дынама (Мінск) 7 (0)
2020—2021 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 49 (13)
2022 Грузія Дынама (Тбілісі) 24 (3)
2023 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 26 (8)
2024— Ізраіль Хапаэль (Хайфа)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2015 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (2)
2017—2018 Беларусь Беларусь (да 21) 12 (6)
2020— Беларусь Беларусь 11 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 лістапада 2023

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец дзіцячай школы мінскага МТЗ-РІПА, пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. З 2014 года пачаў выступаць за дубль, таксама ў 2014 і 2015 гадах выступаў за барысаўскі клуб у Юніёрскай лізе УЕФА.

З 2015 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 29 лістапада 2015 года дэбютаваў у аснове БАТЭ ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (3:1), выйшаўшы на замену ў сярэдзіне другога тайма. У снежні 2015 года падпісаў новы кантракт з БАТЭ[3].

Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, пазней стаў выступаць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. З ліпеня па верасень 2016 года не гуляў з-за чарговай траўмы. Аднавіўшыся, 14 кастрычніка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць мікашэвіцкага «Граніта» (1:0). Пазней згуляў яшчэ ў некалькіх матчах за асноўную каманду, выходзячы на замену.

У сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў магілёўскі «Дняпро»[4]. У складзе магіляўчан стаў рэгулярна з’яўляцца на полі, у асноўным выходзячы на замену. У ліпені 2017 года арэнднае пагадненне, разлічанае на першую палову чэмпіянату, было падоўжана да канца сезона[5].

У студзені 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ[6] і стаў трэніравацца з «Мінскам». У сакавіку афіцыйна стаў іграком сталічнага клуба[7]. Стаў адным з лідараў каманды, у 16 матчах Вышэйшай лігі забіў 4 галы і аддаў 5 галявых перадач.

У жніўні 2018 года перайшоў у мінскае «Дынама»[8], дзе стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У пачатку 2019 года стаў часцей выхадзіць на поле, у тым ліку ў асноўным складзе, аднак з чэрвеня таў выступаць толькі за дубль, а ў ліпені выбыў з-за траўмы. У кастрычніку 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Дынама»[9].

З лютага 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў сакавіку падпісаў кантракт[10]. Замацаваўся ў аснове, а з лета стаў трывала выхадзіць у стартавым складзе, забіў 7 галоў у чэмпіянаце Беларусі, чым дапамог камандзе заваяваць бронзавыя медалі. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з жодзінскім клубам[11]. У сезоне 2021 з 6 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У снежні 2021 года, пакінуўшы жодзінскі клуб па заканчэнні кантракта, стаў іграком тбіліскага «Дынама»[12]. Дапамог тбіліскаму клубу па выніках сезона 2022 стаць чэмпіёнам Грузіі. У студзені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў «Дынама»[13].

У сакавіку 2023 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[14]. Пакінуў клуб у снежні 2023 года[15].

У студзені 2024 года стаў іграком ізраільскага «Хапаэля» з Хайфы[16].

Міжнародная кар’ера правіць

У 2013—2015 гадах гуляў за юнацкую і юніёрскую зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Латвіі (3:4).

У лістападзе 2020 года ўпершыню быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у зборнай 15 лістапада 2020 года ў матчы Лігі нацый супраць Літвы (2:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 дубль БАТЭ   23 3
2015 дубль БАТЭ   22 10
2016 Д1 БАТЭ   4 0
2017 Д1 Дняпро   19 0
2018 (1) Д1 Мінск   16 4
2018 (2) Д1 Дынама (Мінск)   2 0
2019 (1) Д1 Дынама (Мінск)   5 0
2020 Д1 Тарпеда-БелАЗ   25 7
2021 Д1 Тарпеда-БелАЗ   24 6
2022 Д1 Дынама (Тбілісі)   24 3
2023 Д1 БАТЭ   26 8

Крыніцы правіць

  1. Dmitri Antilevski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://fcbate.by/team/base/96
  3. Футбол. Дмитрий Антилевский продлил контракт с БАТЭ (руск.). pressball.by.
  4. БАТЭ сообщил об аренде Антилевского в "Днепр" (руск.). football.by (28 сакавіка 2017). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  5. Дмитрий Антилевский остается в "Днепре" (руск.). football.by (7 ліпеня 2017). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  6. БАТЭ расстался с Антилевским (руск.). football.by (30 студзеня 2018). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  7. Дмитрий Антилевский стал игроком "Минска" (руск.). football.by (5 сакавіка 2018). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  8. Антилевский перешел в минское "Динамо" (руск.). football.by (8 жніўня 2018). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  9. Минское "Динамо" расторгло контракт с Антилевским (руск.). football.by (2 кастрычніка 2019). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  10. Дмитрий Антилевский стал игроком "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (5 сакавіка 2020). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  11. Дмитрий Антилевский продлил контракт с Торпедо-БелАЗом (руск.). sportarena.by.
  12. Нападающий сборной Беларуси переехал в Грузию (руск.). football.by (22 снежня 2021). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  13. Футбол. Дмитрий Антилевский, ставший чемпионом Грузии-2022, покинул тбилисское "Динамо" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (22 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2023. Праверана 22 студзеня 2023.
  14. Дмитрий Антилевский вернулся в БАТЭ (руск.). football.by (14 сакавіка 2023). Праверана 14 сакавіка 2023.
  15. Антилевский расстался с БАТЭ (руск.). football.by (28 снежня 2023). Праверана 19 студзеня 2024.
  16. Дмитрий Антилевский стал игроком "Хапоэля" Хайфа (руск.). football.by (18 студзеня 2024). Праверана 19 студзеня 2024.