Дзмітрый Уладзіслававіч Бракоткін

Дзмітрый Уладзіслававіч Бракоткін (руск.: Дми́трий Владисла́вович Бреко́ткин; нар. 28 сакавіка 1970, Свярдлоўск) — расійскі акцёр, удзельнік былой каманды КВЗ, а цяпер творчага калектыву «Уральскія пельмені».

Дзмітрый Уладзіслававіч Бракоткін
Дмитрий Владиславович Брекоткин
Дата нараджэння 28 сакавіка 1970(1970-03-28) (54 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Расія
Адукацыя
Прафесія Акцер, тэлевядучы
Кар’ера з 1995
Кірунак гумар[d]
Узнагароды
  • Чэмпіён Вышэйшай лігі КВЗ 2000
  • Вялікі КІВІН у залатым 2002
  • Летні кубак КВЗ 2002
IMDb ID 7407865
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дзмітрый Бракоткін нарадзіўся 28 сакавіка 1970 года ў горадзе Свярдлоўску. У школьныя гады займаўся самба, выканаўшы нарматыў кандыдата ў майстра спорту. У перыяд з 1988 па 1990 гады служыў у танкавых войсках. З’яўляецца сяржантам запасу. Навучаўся ў УДТУ — УПІ па спецыяльнасці механік-машынабудаўнік. У той жа час пачаў гуляць у КВЗ за каманду «Уральскія пельмені», у складзе якой стаў чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ 2000 года. З першай паловы 2000-х гадоў пачынае набываць вядомасць як акцёр і тэлевядучы.

Жанаты. З жонкаю Кацярынаю пазнаёміўся ў студэнцкім будаўнічым атрадзе. Выхоўвае дзвюх дочак, Насцю (1997) і Лізу (2003).

ТБ правіць

Фільмаграфія правіць

Зноскі

Спасылкі правіць