Дзмітрый Юр’евіч Кавалёнак

беларускі футбаліст

Дзмітрый Кавалёнак (нар. 3 лістапада 1977, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік. Вядомы ў першую чаргу дзякуючы шматгадовым выступам за гродзенскі «Нёман», за які адзначыўся 68 галамі ў чэмпіянаце Беларусі.

Футбол
Дзмітрый Кавалёнак
Поўнае імя Дзмітрый Юр’евіч Кавалёнак
Нарадзіўся 3 лістапада 1977(1977-11-03)[1] (46 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
1994—1995 Беларусь Змена (Мінск) 15 (2)
1997 Швейцарыя Сервет (Жэнева) 0 (0)
1998—2000 Беларусь Дынама (Мінск) 8 (0)
1998—1999   Беларусь Дынама-Юні (Мінск) 25 (18)
2000   Беларусь Дынама-2 (Мінск) 11 (2)
2001—2004 Беларусь Нёман (Гродна) 104 (28)
2005 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 8 (0)
2005—2006 Беларусь Дарыда (Мінскі раён) 34 (13)
2007—2012 Беларусь Нёман (Гродна) 133 (36)
2013 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 13 (3)
2013 Беларусь Ліда 15 (12)
2014—2017 Беларусь Нёман (Гродна) 55 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 лістапада 2017.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мінскай ДЮСШ «Трактар», пазней перабраўся ў «Змену», за якую выступаў у Трэцяй лізе. Пазней некаторы час правёў у Швейцарыі, дзе гуляў за дубль жэнеўскага «Сервета». У 1998 годзе вярнуўся ў Беларусь. Трапіў у «Дынама», але не здолеў прабіцца ў асноўны склад.

У 2001 годзе перайшоў у гродзенскі «Нёман», выступленне за які прынесла Кавалёнку найбольшы поспех. Быў рэкардсменам клуба па колькасці забітых галоў за ўсю гісторыю суверэннага чэмпіянату Беларусі (у 2023 годзе яго перагнаў Павел Савіцкі). У 2005—2006 гадах гуляў за наваполацкі «Нафтан» і ждановіцкую «Дарыду», але ў 2007 годзе вярнуўся ў гродзенскі клуб. 22 мая 2010 года адзначыўся хет-трыкам у браму мінскага «Партызана».

У пачатку 2013 стала вядома, што «Нёман» не будзе падпісваць новы кантракт з Кавалёнкам. Аматары клуба, якія лічылі Кавалёнка легендай гродзенскага футбола, пачалі кампанію па збору подпісаў за захаванне іграка ў гродзенскім клубе. Тым не менш, у сакавіку 2013 года ён стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта». У жніўні 2013 года перайшоў у «Ліду». Стаў лідарам лідскага клуба замест пакінуўшага «Ліду» Ігара Крывабока, за палову сезона забіў 12 галоў.

У красавіку 2014 года, пасля заканчэння тэрміну кантракта з «Лідай», атрымаў прапанову вярнуцца ў «Нёман». 3 красавіка 2014 зноў стаў іграком гродзенскага клуба[2][3]. У складзе «Нёмана» у сезоне 2014 пераважна выхадзіў на замену. 25 мая 2014 года аформіў дубль у браму бабруйскай «Белшыны», чым дапамог гродзенскаму клубу атрымаць выніковую перамогу 4:3.

Па заканчэнні сезона 2014 застаўся ў «Нёмане», нягледзячы на фінансавыя праблемы гродзенскага клуба (з-за якіх Гродна пакінула большасць асноўных ігракоў). У сакавіку 2015 падпісаў новы кантракт з «Нёманам»[4]. У 2015—2017 ужо толькі зрэдку выхадзіў на замену ў канцы матча. У лістападзе 2017 года абвясціў б завяршэнні кар’еры, 26 лістапада згуляў свой апошні матч, у якім «Нёман» перамог салігорскі «Шахцёр» з лікам 3:1. Пасля заканчэння сустрэчы адбылася цырымонія развітання з нападнікам, на якой стала вядома, што Кавалёнак зойме пасаду спартыўнага дырэктара гродзенскага клуба[5].

У чэрвені 2023 года быў затрыманы гродзенскім АПАМам, але хутка адпушчаны[6]. Неўзабаве пакуніў пасаду ў «Нёмане»[7][8].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1994/95 Д3 Змена   12 1
1995 Д3 Змена   3 1
1998 Д2 Дынама-Юні   0 0
1999 Д2 Дынама-Юні   25 18
2000 Д1 Дынама   8 0
2000 Д3 Дынама-2   11 2
2001 Д1 Нёман   22 6
2002 Д1 Нёман   23 11
2003 Д1 Нёман   30 6
2004 Д1 Нёман   29 5
2005 (1) Д1 Нафтан   8 0
2005 (2) Д1 Дарыда   12 6
2006 Д1 Дарыда   22 7
2007 Д1 Нёман   14 2
2008 Д1 Нёман   28 10
2009 Д1 Нёман   25 5
2010 Д1 Нёман   21 12
2011 Д1 Нёман   22 4
2012 Д1 Нёман   23 3
2013 (1) Д2 Граніт   13 3
2013 (2) Д2 Ліда   15 12
2014 Д1 Нёман   24 3
2015 Д1 Нёман   15 1
2016 Д1 Нёман   11 0
2017 Д1 Нёман   5 0

Крыніцы правіць

  1. Dmitri Kovalenok // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Коваленок подписал контракт с «Неманом» (руск.). by.tribuna.com.
  3. Дмитрий Коваленок возвращается в гродненский «Неман» (руск.). football.by (3 красавіка 2014). Праверана 12 красавіка 2024.
  4. Дмитрий Коваленок остается в "Немане" (руск.). football.by (6 сакавіка 2015). Праверана 12 красавіка 2024.
  5. Завершивший карьеру игрока Дмитрий Коваленок займет пост спортивного директора "Немана" (руск.). football.by (26 лістапада 2017). Праверана 12 красавіка 2024.
  6. У Гродне затрыманы спартыўны дырэктар ФК «Нёман» Дзмітрый Кавалёнак (абноўлена) . Hrodna.life (28 чэрвеня 2023). Праверана 12 красавіка 2024.
  7. Затрыманы раней спартыўны дырэктар ФК «Нёман» пакінуў клуб (абноўлена) . Hrodna.life (3 ліпеня 2023). Праверана 12 красавіка 2024.
  8. Дмитрий Коваленок больше не спортдир "Немана" (руск.). football.by (3 ліпеня 2023). Праверана 12 красавіка 2024.

Спасылкі правіць