Дзмітрый Юр’евіч Ціхаміраў
Дзмітрый Ціхаміраў (нар. 21 красавіка 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Орша».
Поўнае імя | Дзмітрый Юр’евіч Ціхаміраў | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
21 красавіка 1999 (25 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг[1] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Орша | |||||||||||||||||||||
Нумар | 9 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера правіць
Выхаванец клуба «Мінск», з 2017 года пачаў выступаць за дубль. У кастрычніку і лістападзе 2018 года гуляў таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА. Да сезона 2019 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай «Мінска». 5 мая 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць брэсцкага «Дынама» (1:2).
У ліпені 2019 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[2], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2020 года пасля вяртання з арэнды пачаў падрыхтоўку да сезона ў складзе «Мінска»[3], аднак неўзабаве далучыўся да пінскай «Хвалі», якая ў лютым узяла нападніка ў арэнду[4]. У складзе пінскай каманды звычайна выхадзіў на замену.
У жніўні 2020 года пакінуў «Хвалю»[5] і неўзабаве стаў іграком «Оршы»[6]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, за паўгады забіў 5 галоў у Першай лізе. Па заканчэнні сезона 2020 пакінуў аршанскі клуб і адправіўся служыць у армію.
У пачатку 2022 года зноў далучыўся да «Оршы»[7], аднак у красавіку атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У жніўні 2023 года далучыўся да «Слоніма-2017»[8]. У лютым 2024 года вярнуўся ў «Оршу»[9].
Статыстыка выступленняў правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 | дубль | Мінск | 10 | 3 | |
2018 | дубль | Мінск | 15 | 9 | |
2019 (1) | Д1 | Мінск | 2 | 0 | |
2019 (2) | Д2 | Нафтан | 14 | 3 | |
2020 (1) | Д2 | Хваля | 8 | 0 | |
2020 (2) | Д2 | Орша | 11 | 5 | |
2022 | Д2 | Орша | 2 | 0 | |
2023 (2) | Д2 | Слонім-2017 | 15 | 1 |
Крыніцы правіць
- ↑ http://www.fcminsk.by/osnovnyie-komandyi/komanda-2017-god-vyisshaya-liga/poluzashhitniki/dmitrij-tixomirov.html
- ↑ Ряды "Нафтана" пополнили Борисов и Тихомиров (руск.). football.by (20 ліпеня 2019). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ "Минск" вышел из отпуска. Разин рассказал о ближайших планах (ВИДЕО) (руск.). football.by (13 студзеня 2020). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ "Волна" арендовала нападающего Тихомирова у "Минска" (руск.). football.by (26 лютага 2020). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ "Волна" рассталась с тремя игроками (руск.). football.by (5 жніўня 2020). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ "Орша" подписала двух молодых футболистов (руск.). football.by (8 жніўня 2020). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ Исход "Барановичей", тайна "Орши", подкрепление "Осиповичей". Аутсайдеры первой лиги (+ таблица трансферов) (руск.). football.by (5 красавіка 2022). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ Дмитрий Тихомиров стал новичком "Слонима-2017" (руск.). football.by (1 жніўня 2023). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ Нападающий Тихомиров вернулся в "Оршу" (руск.). football.by (19 лютага 2024). Праверана 22 лютага 2024.