Дзьюла Гёмбёш, граф Якфа (венг.: венг.: Gömbös Gyula [ˈɡømbøʃ ˈɟulɒ]; 26 снежня 1886, Мурга, медзье Тольна, Аўстра-Венгрыя — 6 кастрычніка 1936, Мюнхен, Германія) — венгерскі палітык, прэм’ер-міністр Каралеўства Венгрыі ў 1932-36.

Дзьюла Гёмбёш
Gyula Gömbös
Сцяг Прэм'ер-міністр Каралеўства Венгрыі
1 кастрычніка 1932 — 6 кастрычніка 1936
Папярэднік Дзьюла Караі
Пераемнік Кальман Дараньі
Сцяг Міністр абароны
10 лістапада 1929 — 2 верасня 1936
Папярэднік Карай Чакі
Пераемнік Міклаш Козма
Нараджэнне 26 снежня 1886(1886-12-26)[1][2][…]
Смерць 6 кастрычніка 1936(1936-10-06)[3][1][…] (49 гадоў)
Месца пахавання
Веравызнанне лютэранства
Партыя
Член у
Дзейнасць палітык, дыпламат, афіцэр
Званне генерал
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Мурга. Сын сельскага настаўніка, дунайскага шваба. Сям’я Гёмбёшаў належала да Евангелічна-Лютэранскай Царквы Венгрыі. У 1897—1901 гг. Дзьюла вучыўся ў Евангелічным ліцэі Шопрана. У 1901 г. паступіў у ваеннае вучылішча ў Печы.

Дзьюла Гёмбёш служыў у аўстра-венгерскай арміі, да пачатку Першай сусветнай вайны быў капітанам. Нягледзячы на сваё нямецкае паходжанне, выказваўся за прадастаўленне Венгрыі незалежнасці ад Аўстрыі. У 1919 годзе арганізаваў і ўзначаліў MOVE (Magyar Országos Véderő Egylet) — ультраправую напаўваенную арганізацыю для барацьбы з Венгерскай Савецкай Рэспублікай. У Сегедзе, які быў цэнтрам антысавецкіх сіл, Гёмбёш усталяваў добрыя адносіны з Міклашам Хорці. Гёмбёш спрабаваў разлажыць Венгерскую Чырвоную армію знутры[5]. Пасля прыгнечання ВСР актыўна ўдзельнічаў у белым тэроры і мерапрыемствах, накіраваных супраць яўрэяў. У 1920-я Гёмбёш прапагандаваў неабходнасць усталявання ў Венгрыі таталітарнай дыктатуры на ўзор Італіі. У 1929 годзе быў узведзены ў генерал-маёры, пасля чаго заняў пасаду міністра абароны.

Гёмбёш стаў прэм’ер-міністрам пасля таго, як у верасні 1932 года кабінет Дзьюлы Караі сышоў у адстаўку, не здолеўшы вырашыць эканамічныя і палітычныя пытанні[6]. У 1932 годзе з-за наступстваў сусветнага эканамічнага крызісу да 60 % прамысловых і сельскагаспадарчых рабочых заставаліся без працы[7]. Пры Гёмбёшы пачалося аднаўленне эканомікі, і ў 1935 годзе аб’ём прамысловай вытворчасці дасягнуў дакрызіснага ўзроўню[8]. Найважнейшай замежнапалітычнай мэтай Гёмбёша была рэвізія Трыянонскага дагавора[8]. Гёмбёш арыентаваўся на Германію і Італію. У 1933 годзе ён стаў першым главой дзяржавы, які наведаў ўзначаленую Гітлерам Германію. У 1935 годзе Венгрыя і Германія заключылі сакрэтнае пагадненне аб супрацоўніцтве, у якім было таксама закранута пытанне аб падзеле Чэхаславакіі па этнічным прынцыпе[9].

Памёр Гёмбёш 6 кастрычніка 1936 года ад нырачнай недастатковасці ў Мюнхене. Вядома, што Гёмбёш рыхтаваў забарону Сацыял-дэмакратычнай партыі і падпарадкаванне прафсаюзаў дзяржаве[8].

Зноскі

  1. а б Gyula Gombos // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gyula Gömbös von Jákfa // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Гёмбёш Дьюла // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Гёмбёш Дьюла // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. З пісьма Гёмбёша — Ферэнцу Жулье, начальніку штаба Венгерскай ЧА: «Мілы Францы!.. Вазьмі ў свае рукі справу контррэвалюцыі, будзь гатовы ў табой жа ўсталяваны дзень пачаць контррэвалюцыю і далучыцца да Хорці…»
  6. Всемирная история, в 10 тт. Т. 9. — Москва, 1962. — С. 216
  7. Всемирная история, в 10 тт. Т. 9. — Москва, 1962. — С. 215
  8. а б в Всемирная история, в 10 тт. Т. 9. — Москва, 1962. — С. 376
  9. Хронас: Захоп Венгрыяй Паўднёвай Славакіі 1938 г.

Спасылкі правіць