Дзэрэны[1] (Procapra) — род газэляў сямейства пустарогіх.

Дзэрэны

Тыбецкі дзэрэн (Procapra picticaudata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Procapra Hodgson, 1846


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  624976
NCBI  59539
EOL  44412
FW  42838

Віды правіць

Жыццёвая прастора ўсіх 3-х відаў — гэта сухія стэпы і паўпустыні. Пры гэтым яны паднімаюцца ў гарах на вышыню да 5500 м. Узімку жывёлы з’яўляюцца актыўнымі пераважна днём, а ў гарачыя летнія дні ўвечары. Яны перасоўваюцца статкамі ад 20 да 30 асобін, аднак, у перыяд сезонных міграцый могуць аб’ядноўвацца ў статкі, якія налічваюць некалькі тысяч жывёл.

Калісьці мангольскі дзэрэн быў адным з самых распаўсюджаных жывёл Манголіі. Калісьці пагалоўе складала прыкладна 1,5 млн асобін. Папуляцыі былі знішчаны з-за празмерным паляваннем ў заходняй Манголіі. На ўсходзе засталося прыкладна 300.000 газэляў.

Папуляцыя тыбецкага дзэрэна таксама скарацілася з некалькіх мільёнаў да 10 000 асобін. Дзэрэн Пржэвальскага класіфікуецца МСАП як від, які знаходзіцца пад пагрозай. У 2003 годзе падлік даў у выніку ўсяго толькі 250 жывёл, якія трымаліся паблізу возера Кукунор ў цэнтральным Кітаі.

Зноскі

  1. Напісанне Дзэрэны, таксама ўсіх астатніх відаў у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.127

Літаратура правіць

  • Ronald M. Nowak: Walker’s Mammals of the World. Johns Hopkins University Press, 1999 ISBN 0-8018-5789-9