Дзямееўка

былы пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Дзяме́еўка — былы пасёлак у Малажынскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Пасёлак
Дзямееўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
1 чалавек (2004)
СААТА
3203836013
Дзямееўка на карце Беларусі ±
Дзямееўка (Беларусь)
Дзямееўка
Дзямееўка (Гомельская вобласць)
Дзямееўка

У 2005 годзе пасёлак быў выключаны са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 12 км на ўсход ад Брагіна, 40 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 125 км ад Гомеля.

Водная сістэма правіць

На поўначы і поўдні меліярацыйныя каналы.

Транспартная сістэма правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін — Лоеў.

Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Заснаваны ў 1-й палове 1920-х гадоў перасяленцамі з вёсак Стары Макрэц і Новы Макрэц, на былых памешчыцкіх землях. У 1932 годзе арганізаваны калгас. У 1940 годзе 24 двары. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года фашысты цалкам спалілі пасёлак. У 1959 годзе ў складзе калгаса «XVIII партз'езд» (цэнтр — вёска Крыўча).

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 1 двор, 1 жыхар.

Дынаміка правіць

  • 1930 год — 21 двор, 137 жыхароў.
  • 1959 год — 87 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 1 двор, 1 жыхар.
  • 2006 год — жыхароў няма

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0