Дзяніс Ігаравіч Лапцеў

беларускі футбаліст

Дзяніс Лапцеў (нар. 1 жніўня 1991) — беларускі футбаліст, нападнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Дзяніс Лапцеў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзяніс Ігаравіч Лапцеў
Нарадзіўся 1 жніўня 1991(1991-08-01)[1][2][…] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 195 см
Вага 91 кг[3]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар 51
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2015 Беларусь Славія (Мазыр) 106 (47)
2010   Беларусь Вертыкаль (Калінкавічы) 15 (6)
2015—2016 Расія Тосна 14 (1)
2016   Беларусь Славія (Мазыр) 15 (3)
2016   Беларусь Шахцёр (Салігорск) 14 (6)
2017—2018 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 55 (22)
2019—2020 Беларусь Дынама (Брэст) 55 (23)
2021 Беларусь Рух (Брэст) 28 (9)
2022 Расія Тарпеда (Масква) 17 (5)
2023—2024 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 24 (8)
2024— Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нацыянальная зборная[* 2]
2015— Беларусь Беларусь 33 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 сакавіка 2024
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

У першай палове сезона 2010 гуляў за калінкавіцкую «Вертыкаль», а з сярэдзіны 2010 года выступаў за мазырскую «Славію». У 2011 годзе трывала выхадзіў на замену, а ў сезоне 2012 страціў месца ў аснове.

2013 правіць

Сезон 2013, як і папярэдні, пачынаў на лаўцы запасных і звычайна толькі выхадзіў на замену ў канцы матча. Але пазней, пасля таго як у чэрвені каманду пакінуў асноўны нападнік Андрэй Шаракоў, стаў выступаць у стартавым складзе. Выдатна правёў летні перыяд чэмпіянату — «Славія» стала набіраць ачкі, а Дзяніс стаў галоўнай сілай мазыран і забіваў у кожным другім матчы. Пасля вяртання ў клуб Рамана Волкава стаў чаргавацца з ім на пазіцыі нападніка, і канец сезона правёў ужо не так упэўнена, а «Славія» выбыла ў Першую лігу. Тым не менш, Дзяніс з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба і адным з найлепшых у чэмпіянаце.

2014 правіць

У студзені 2014 года спрабаваў працаўладкавацца ў Казахстане, праходзіў прагляд у карагандзінскім «Шахцёры»[4] і кызылардзінскім «Кайсары»[5]. Аднак у выніку ў лютым 2014 года вярнуўся ў «Славію»[6], у складзе якой распачаў сезон 2014 у Першай лізе.

У складзе мазыран стаў асноўнай ударнай сілай. Дапамог «Славіі» вярнуцца ў Вышэйшую лігу, забіўшы за сезон 23 мячы і стаўшы найлепшым бамбардзірам Першай лігі. У канцы сезона цікавасць да нападніка сталі праяўляць мінскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр»[7].

2015 правіць

У студзені 2015 года прыбыў на прагляд у мінскае «Дынама», разам з асноўнай камандай якога адправіўся на збор у Турцыю[8]. Па выніках збору «Дынама» вырашыла не прапаноўваць кантракт нападніку. У выніку ў лютым 2015 года Лапцеў далучыўся да «Славіі» на зборы ў Пінску[9] і застаўся ў Мазыры на сезон 2015.

У складзе «Славіі» Дзяніс застаўся асноўным нападнікам і ў Вышэйшай лізе. Хутка ён стаў адзначацца галамі і неўзабаве ўзначаліў спіс бамбардзіраў чэмпіянату. У чэрвені цікавасць да Лапцева стаў праяўляць пермскі «Амкар»[10]. Аднак, Дзяніс адмовіўся праходзіць прагляд, і 30 чэрвеня стала вядома аб пераходзе нападніка ў склад клуба расійскай ФНЛ «Тосна»[11][12]. На наступны дзень «Славія» дала дазвол на трансфер, які мусіў адбыцца 5 ліпеня[13][14]. 4 ліпеня 2015 года Дзяніс правёў свой апошні матч за мазырскі клуб, калі «Славія» дома згуляла ўнічыю з гродзенскім «Нёманам» (0:0). Усяго за палову сезона 2015 згуляў 13 матчаў у Вышэйшай лізе і забіў 9 галоў.

5 ліпеня 2015 года, як і чакалася, было афіцыйна абвешчана аб падпісанні Лапцевым кантракта з «Тосна»[15]. Аднак, хутка замацавацца ў аснове новага клуба не здолеў, а ў жніўні атрымаў шасціматчавую дыскваліфікацыю за ўдзел у бойцы[16]. Пасля вяртання на поле 19 кастрычніка адзначыўся першым голам за «Тосна», якім дапамог перамагчы «Балтыку» (3:1).

2016 правіць

8 лютага 2016 года стала вядома аб вяртанні Лапцева ў «Славію» на правах арэнды[17]. За першую палову сезона 2016 забіў 3 галы ў 15 матчах. У ліпені 2016 года па заканчэнні тэрміну арэнды пакінуў «Славію» і неўзабаве далучыўся да салігорскага «Шахцёра»[18]. У другой палове сезона 2016 забіў за «Шахцёр» 6 галоў у чэмпіянаце і дапамог камандзе заваяваць срэбраныя медалі. У снежні 2016 года быў выкуплены салігорцамі ў «Тосна»[19].

2017 правіць

У сезоне 2017 быў адным з асноўных нападнікаў салігарчан, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. З 10 галамі ў чэмпіянаце Беларусі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.

2018 правіць

У першай палове сезона 2018 часцей выхадзіў на замену, а са жніўня замацаваўся ў стартавым складзе «Шахцёра». 21 лістапада 2018 года ў матчы ў БАТЭ адзначыўся дублем, чым дапамог салігарчанам атрымаць буйную перамогу 3:0. З 14 галамі ва ўсіх турнірах другі год запар стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[20].

2019—2020 правіць

У студзені 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[21]. Стаў асноўным нападнікам брэсцкага клуба, з 12 галамі ў сезоне 2019 стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды і дапамог ёй стаць чэмпіёнам Беларусі. Заставаўся асноўным іграком і ў сезоне 2020, адзначыўся 11 галамі ў чэмпіянаце Беларусі.

2021 правіць

У студзені 2021 года перайшоў у іншы брэсцкі клуб — «Рух»[22]. Замацаваўся ў аснове каманды, гуляў пераважна ў стартавым складзе, часам выхадзіў на замену. З 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Руха» ў сезоне.

2022 правіць

У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з брэсцкім клубам[23] і неўзабаве быў прадстаўлены ў якасці іграка маскоўскага «Тарпеда»[24]. Па выніках сезона 2021/22 дапамог маскоўскаму клубу выйсці ў Прэм’ер-лігу, адзначыўшыся 5 галамі ў чэмпіянаце. У Прэм’ер-лізе стаў радзей з’яўляцца на полі, часцей заставаўся на лаўцы запасных.

2023 правіць

У лютым 2023 года быд адзаяўлены тарпедаўцамі і стаў шукаць новы клуб, хутка афіцыйна папоўніў склад барысаўскага БАТЭ[25].

2024 правіць

У студзені 2024 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[26].

Міжнародная кар’ера правіць

У чэрвені 2015 года быў упершыню выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай Беларусі замест траўмаванага Міхаіла Гардзейчука[27]. 7 чэрвеня дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне таварыскага матча з Расіяй (2:4).

У верасні 2017 года за парушэнне дысцыпліны быў адхілены ад зборнай Беларусі, але ўжо ў лістападзе таго ж года вернуты ў яе склад.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 (1) Д3 Вертыкаль   15 6
2010 (2) Д2 Славія   10 1
2011 Д2 Славія   27 4
2012 Д1 Славія   5 1
2013 Д1 Славія   23 9
2014 Д2 Славія   28 23
2015 (1) Д1 Славія   13 9
2015/16 (1) Д2 Тосна   14 1
2016 (1) Д1 Славія   15 3
2016 (2) Д1 Шахцёр   14 6
2017 Д1 Шахцёр   29 10
2018 Д1 Шахцёр   26 12
2019 Д1 Дынама   29 12
2020 Д1 Дынама   26 11
2021 Д1 Рух   28 9
2021/22 (2) Д2 Тарпеда   13 5
2022/23 (1) Д1 Тарпеда   4 0
2023 Д1 БАТЭ   24 8
2024 Д1 Тарпеда-БелАЗ  

Крыніцы правіць

  1. Denis Laptev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dzyanis Laptsew // FBref.com
  3. https://fcbate.by/team/base/95
  4. Денис Лаптев прибыл в расположение «Шахтера» из Караганды (руск.). football.by (13 студзеня 2014). Праверана 22 лістапада 2023.
  5. Денис Лаптев отправился на просмотр в "Кайсар" (руск.). football.by (29 студзеня 2014). Праверана 22 лістапада 2023.
  6. Денис Лаптев вернулся в "Славию" (руск.). football.by (11 лютага 2014). Праверана 22 лістапада 2023.
  7. Юрий Пунтус: "Лаптева пригласили на просмотр в "Шахтер" (руск.). football.by (11 лістапада 2014). Праверана 22 лістапада 2023.
  8. Витус и Лаптев отправились с минским «Динамо» на сбор в Турцию (руск.). by.tribuna.com (24 студзеня 2015). Праверана 22 лістапада 2023.
  9. Денис Лаптев присоединится к "Славии" на сборе в Пинске (руск.). football.by (13 лютага 2015). Праверана 22 лістапада 2023.
  10. "Амкар" заинтересован в услугах Дениса Лаптева (руск.). football.by (26 чэрвеня 2015). Праверана 22 лістапада 2023.
  11. Денис Лаптев подписал контракт с "Тосно" (руск.). football.by (30 чэрвеня 2015). Праверана 22 лістапада 2023.
  12. "Прессбол": Лаптев пока еще не заключил соглашения с "Тосно", а лишь согласовал условия личного контракта (руск.). football.by (30 чэрвеня 2015). Праверана 22 лістапада 2023.
  13. Мозырская "Славия" дала добро на переход Дениса Лаптева в "Тосно" (руск.). football.by (1 ліпеня 2015). Праверана 22 лістапада 2023.
  14. Денис Лаптев присоединится к "Тосно" 5 июля (руск.). football.by (1 ліпеня 2015). Праверана 22 лістапада 2023.
  15. "Тосно" официально объявил о подписании контракта с Денисом Лаптевым (ФОТО) (руск.). football.by (5 ліпеня 2015). Праверана 22 лістапада 2023.
  16. Россия, ФНЛ. Денис Лаптев дисквалифицирован на 6 матчей за участие в массовой драке (руск.). football.by (26 жніўня 2015). Праверана 22 лістапада 2023.
  17. Денис Лаптев вернулся в "Славию" (руск.). football.by (8 лютага 2016). Праверана 22 лістапада 2023.
  18. Лаптев подписал контракт с «Шахтером» (руск.). by.tribuna.com (7 ліпеня 2016). Праверана 22 лістапада 2023.
  19. "Шахтер" выкупил у "Тосно" права на Лаптева (руск.). football.by (22 снежня 2016). Праверана 22 лістапада 2023.
  20. "Шахтер" расстался с Лаптевым, Шимуновичем, Янушкевичем и еще четырьмя футболистами (руск.). football.by (29 снежня 2018). Праверана 22 лістапада 2023.
  21. Лаптев стал игроком брестского "Динамо" (руск.). football.by (1 студзеня 2019). Праверана 22 лістапада 2023.
  22. Денис Лаптев подписал контракт с "Рухом" (руск.). football.by (6 студзеня 2021). Праверана 22 лістапада 2023.
  23. Савицкий и Лаптев покинули "Рух" (руск.). football.by (11 студзеня 2022). Праверана 22 лістапада 2023.
  24. Московское "Торпедо" объявило о подписании контракта с Денисом Лаптевым (руск.). football.by (18 студзеня 2022). Праверана 22 лістапада 2023.
  25. БАТЭ подписал Дениса Лаптева (руск.). football.by (17 лютага 2023). Праверана 22 лістапада 2023.
  26. Встречаем Дениса Лаптева! (руск.). Афіцыйны сайт жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (3 студзеня 2024). Праверана 9 студзеня 2024.
  27. Денис Лаптев вызван в сборную Беларуси, Гордейчук из-за травмы не поможет национальной команде (руск.). football.by (5 чэрвеня 2015). Праверана 22 лістапада 2023.