Дзяніс Барысавіч Глушакоў

расійскі футбаліст

Дзяніс Барысавіч Глушакоў (руск.: Дени́с Бори́сович Глушако́в, нар. 27 студзеня 1987, Мілерава, Растоўская вобласць, РСФСР) — расійскі футбаліст, цэнтральны паўабаронца кастрамскога «Спартака». Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2011—2018). Удзельнік чэмпіянату свету 2014 і чэмпіянатаў Еўропы 2012 і 2016 гадоў.

Футбол
Дзяніс Глушакоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзяніс Барысавіч Глушакоў
Нарадзіўся 27 студзеня 1987(1987-01-27)[1][2] (37 гадоў)
Грамадзянства  Расія
Рост 182 см
Вага 81 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Спартак (Кастрама)
Нумар 88
Маладзёжныя клубы
Расія ДЮСШ Мілерава
1998—1999 Расія ЦСКА (Масква)
1999—2005 Расія Ніка (Масква)
Клубная кар’ера[* 1]
2005 Расія Ніка (Масква) 13 (0)
2005—2013 Расія Лакаматыў (Масква) 142 (20)
2006   Расія СКА (Растоў-на-Доне) 16 (6)
2007   Расія Зорка (Іркуцк) 34 (8)
2013—2019 Расія Спартак (Масква) 147 (22)
2019—2020 Расія Ахмат (Грозны) 24 (4)
2020—2022 Расія Хімкі 56 (13)
2023 Расія Пары Ніжні Ноўгарад 7 (1)
2023— Расія Спартак (Кастрама)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008 Расія Расія (да 21) 3 (0)
2011—2018 Расія Расія 57 (5)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя ўзнагароды
Майстар спорту Расіі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 верасня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у родным Мілераве, пасля трапіў у дзіцячую школу маскоўскага ЦСКА, але неўзабаве далучыўя да іншага маскоўскага клуба «Ніка». У 2005 годзе перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў», дзе спачатку гуляў за дубль, аддаваўся ў арэнду клубам ніжэйшых дывізіёнаў, а з 2008 года стаў трывала гуляць у асноўным складзе чыгуначнікаў.

У чэрвені 2013 года перайшоў у маскоўскі «Спартак», дзе таксама стаў трывалым іграком асновы, а ў 2006 годзе быз таксама абраны капітанам каманды. У чэрвені 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Спартаком»[3] і неўзабаве стаў іграком грозненскага «Ахмата»[4], дзе гуляў да ліпеня 2020 года.

У кастрычніку 2020 года папоўніў склад «Хімак». Пакінуў клуб у студзені 2023 года, а ў лютым перабраўся ў «Пары Ніжні Ноўгарад», дзе гуляў да канца сезона 2022/23. У верасні 2023 года далучыўся да кастрамскога «Спартака» з Другой лігі.

Крыніцы правіць

  1. Denis Glushakov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Denis Borisovich Glushakov // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. «Спартак» объявил об уходе Глушакова. by.tribuna.com.
  4. «Ахмат» объявил о переходе Глушакова. by.tribuna.com.