Чо́ла (там.: சோழர்) — старажытная дзяржава на поўдні Індыі і дынастыя, якая ў ёй правіла. Вядома з І ст. н.э.

Гістарычная дзяржава
Чола
Сцяг
Сцяг

Сталіца Тыруварур, Пухар, Ураюр, Ураюр, Гангайконда-Чолапурамbeen
Афіцыйная мова тамільская мова
Форма кіравання манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сталіцы: Пухар, Танджур і Гангайконда-Чолапурамbeen. Дзяржаўная мова — тамільская.

У 9 ст. трапіла ў васальную залежнасць ад дзяржавы Палаваў. Узвышэнне Чолы пачалося, калі яе правіцель Адыцья І (871—907) знішчыў дзяржаву Палаваў і захапіў яе землі. Найбольшай магутнасці дасягнула ў 10—12 ст., калі дынастыя Чола падпарадкавала амаль увесь поўдзень паўвострава Індастан, востраў Шры-Ланка (Цэйлон), Мальдыўскія астравы, нанесла некалькі паражэнняў дзяржаве Заходніх Чалук'яў, здзейсніла паходы ў Бенгалію, на Суматру і ў Мапаю.

Высокага развіцця дасягнулі земляробства, рамесніцтва і гандаль, тамільская літаратура і мастацтва. З 2-й палавіны 12 ст. пачаўся заняпад дзяржавы Чола, у 13 ст. яна стала васалам Хайсалаў і перастала існаваць. Дынастыя вядома да 18 ст.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць