Дзяржаўны старэйшына Эстоніі

Дзяржаўны старэйшына (эст.: riigivanem) — пасада кіраўніка ўрада Эстоніі і кіраўніка эстонскай дзяржавы, якая існавала ў 19211937 гадах.

Паводле Канстытуцыі Эстонскай Рэспублікі, прынятай 15 чэрвеня 1920 года Устаноўчым сходам і ўведзенай у дзеянне Законам аб увядзенні ў дзеянне Канстытуцыі Рэспублікі і Закона аб выбарах у Рыйгікогу, рэферэндуме і праве народнай ініцыятывы" ад 2 ліпеня 1920 года (апублікавана ва ўрадавым бюлетэні «Riigi Teataja» 2 жніўня 1920 № 113/114), членамі Урада Эстонскай Рэспублікі з'яўляліся дзяржаўны старэйшына і міністры. Дзяржаўны старэйшына быў абавязаны прадстаўляць Эстонскую Рэспубліку, кіраваць і каардынаваць дзейнасць урада і кіраваць яго пасяджэннямі; ён меў права падаваць запыты аб дзейнасці міністраў. Урад Эстонскай Рэспублікі прызначаў са свайго складу намесніка дзяржаўнага старэйшыны.

Паводле канстытуцыі дзяржаўны старэйшына не мог выконваць ролю арбітра ў выпадку канфлікту паміж парламентам і ўрадам, паколькі быў цалкам залежны ад дэпутатаў і мог быць у любы момант адпраўлены імі ў адстаўку.

13 ліпеня 1922 Урад Эстонскай Рэспублікі зацвердзіла наступны пераклад назвы пасады дзяржаўнага старэйшыны:

  • на англійскую: State Head ці President
  • на французскую: Chef d'Etat ці President
  • на нямецкую: Staatsprasident
  • на рускую: Глава Республики

Дзяржаўныя старэйшыны Эстонскай Рэспублікі правіць

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць