Дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы

Дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы ўтвараюцца ў выніку залішняга ўвільгатнення пераважна грунтовымі водамі ў выніку дзярновага і балотнага глебаўтваральных працэсаў.

Дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы маюць слабакіслую або нейтральную рэакцыю, утрымліваюць да 6% гумусу. Яны характарызуюцца высокай патэнцыяльнай урадлівасцю, якая выкарыстоўваецца недастаткова з-за лішку вільгаці. Асушэнне і асваенне глебаў часта зніжае іх урадлівасць, прыводзіць да ветравой эрозіі.

Беларусь правіць

На тэрыторыі Беларусі размяшчаюцца найчасцей па краях тарфяна-балотных масіваў і ў бяссцёкавых лагчынах з блізкімі грунтовымі водамі. На гэтыя глебы прыпадае каля 9 % сельскагаспадарчых зямель Беларусі, яны заняты галоўным чынам пад сенажаці. Найбольш пашыраныя ў Брэсцкай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях (10—14 % плошчы).