Дзіванна джунгарская

від раслін

Дзіва́нна джунгарская[3] (Verbascum songaricum) — від кветкавых раслін з роду Дзіванна (Verbascum) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).

Дзіванна джунгарская

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Verbascum songaricum Schrenk, 1841


Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
NCBI  1685578
EOL  2899734
GRIN  t:102314
IPNI  770139-1
TPL  kew-2453112

Батанічнае апісанне правіць

Двухгадовая[3] травяністая расліна вышынёй 150—200 см з прамастойным адзіночным сцяблом, укрытая лямцавым, попельна-шэрым апушэннем. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, простае, суцэльнае. Кветкі з 5 пялёсткамі жоўтага колеру з чырванаватым адценнем, па 2—7 у галінастым мяцёлчатым суквецці. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Малой (Іран, Ірак, Турцыя) і Сярэдняй (Казахстан, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан) Азіі, на Каўказе (Арменія, Азербайджан) і ў Кітаі[4]. Расце ў горных стэпах і лугах, горных хмызняках, на камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, каля дарог, на аблогах і пустках, у садах і агародах[5]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф[5]. Цвіце на другі год жыцця ў ліпеніжніўні[3]. Плады паспяваюць ў жніўні—верасні[3]. Размнажаецца насеннем[3].

Выкарыстанне правіць

Лекавая і дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г д Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
  5. а б Коровяк джунгарский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Коровяк джунгарский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)