Дзідзій Юліян (поўнае імя — Марк Дзідзій Сальвій Юліян Северлац. Marcus Didius Salvius Iulianus Severus, 30 студзеня 133, Медыялан — 1 чэрвеня 193, Рым) — рымскі імператар (28 сакавіка — 1 чэрвеня 193).

Дзідзій Юліян
лац.: Marcus Didius Salvius Iulianus Severus
Бюст імператара Септымія Севера.
Бюст імператара Септымія Севера.
Рымскі імператар
28 сакавіка 193 — 1 чэрвеня 193
Папярэднік Пертынакс
Пераемнік Септымій Север
Нараджэнне 30 студзеня 133
Смерць 1 чэрвеня 193 (60 гадоў)
Бацька Квінт Петроній Дзідзій Север[d]
Маці Эмілія Клара[d]
Жонка Манлія Сканціла[d]
Дзеці Дзідзія і Клара[d]
Веравызнанне Старажытнарымская рэлігія
Дзейнасць палітык, ваенны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маладыя гады правіць

Паходзіў з заможнага і вядомага медыяланскага рода. У шэрагу яго продкаў былі консулы і прэфекты Рыма. Выхаванне атрымаў у Даміцыі Луцылы, маці імператара Марка Аўрэлія, якая дапамагала яму і далей. Яна выкарыстала свой уплыў, каб Юліян атрымаў квестуру раней неабходнага ўзросту. Затым Марк Аўрэліў прасунуў яго ў прэтары і эдзілы. Пасля прэтарства ён камандаваў у Германіі Дваццаць другім легіёнам, а затым доўга і эфектыўна кіраваў правінцыяй Белгікай. Наспех сабраўшы войска, ён здолеў перамагчы хаўкаў, якія ўварваліся ў межу імперыі. За гэта каля 175 г. быў прызначаны консулам. У далейшым кіраваў Далмацыяй і Ніжняй Германія, займаўся дзяржаўнымі выдачамі ў Італіі і зноў кіраваў правінцыямі: Віфініяй і Афрыкай. Быўшы другі раз консулам і праконсулам Афрыкі, ён змяніў на гэтай пасадзе Пертынакса. Таму той заўсёды называў Дзідзія Юліяна сваім пераемнікам.

Дзяржаўны пераварот у Рыме правіць

28 сакавіка 193 г. прэтарыянцы забілі імператара Пертынакса. Спачатку яны спужаліся сваёй адвагі і, чакаючы народнай расправы, бягом вярнуліся ў лагер. Яны зачынілі брамы і дзверы, выставілі на сценах і вежах варту, каб абараняцца, калі натоўп людзей атакуе іх. І сапраўды, рымляне вельмі сумавалі, даведаўшыся аб смерці імператара, бо Пертынакс быў справядлівым і міласэрным кіраўніком. Аднак ніхто не адважваўся ўзначаліць незадаволеных. Сенатары, пачуўшы пра дзяржаўны пераварот, у страхе раз’ехаліся па сваіх маёнтках. Праз два дні хваляванні ў сталіцы супакоіліся, і салдаты акрыялі духам. Не адчыняючы брамы, яны накіравалі на сцены самых галасістых са свайго асяроддзя, і тыя абвясцілі, што прэтарыянская гвардыя прызнае імператарам таго, хто выплаціць за гэта найвялікшую суму грошэй. Першым на гэтую прапанову адгукнуўся цесць Пертынакса — Сульпіцыян, перфект Рыма. Ён з’явіўся пад сценамі лагера і распачаў перамовы з бунтарамі. Прайшоў нават слых, што Сульпіцыян абвешчаны імператарам і сенат рыхтуецца зацвердзіць рашэнне войска.

Купля трона Дзідзіем Юліянам правіць

Дзідзій Юліян накіраваўся разам са сваім зяцем у курыю, аднак знайшоў яе зачыненай. Ля дзвярэй ён сустрэў дзвюх трыбунаў, якія сталі пераконваць яго заняць месца вакантнае месца прынцэпса («першага ў сенаце», фактычна месца імператара). Дзідзій Юліян адказваў ім, што імператар ужо абвешчаны, але трыбуны, не слухаючы, прывялі яго да лагера. Пабачыўшы, што «аўкцыён» яшчэ не скончыўся, Дзідзій таксама пажадаў прыняць удзел. Спачатку на яго не звярталі ўвагі, бо салдаты слухалі Сульпіцыяна. Але Дзідзій напісаў на шыльдах, што абяцае аднавіць памяць аб забітым нядаўна імператары Комадзе, чыю смерць прэтарыянцы досей аплаквалі. Тады салдаты спусцілі яму лесвіцу і паднялі на сцену. Дзідзій выступіў перад бунтарамі і паабяцаў кожнаму па 25 000 сестэрцыяў. Узрадваўшыся такой прапанове, прэтарыянцы абвясцілі Дзідзія Юліяна імператарам, бацькай айчыны, надалі яму трыбунскія паўнамоцтвы і праконсульскія правы. У той жа дзень ён заняў Палацінскі палац.

Кіраванне і смерць правіць

Нянавісць, якую народ адрасаваў забойцам Пертынакса, адразу перайшла на новага імператара. Хаця Дзідзій не меў дачынення да змовы, яго ўсё роўна лічылі галоўным натхніцелем забойцаў. Ледзь ён з’яўляўся на вуліцы ці відовішчах, натоўп адразу асыпаў яго неверагоднымі абразамі і пагрозамі. Ляцелі ў яго і камні. І, калі б яго не баранілі салдаты, ён быў бы забіты на другі ж дзень пасля прыняцца ўлады. Дзідзій пераносіў усё гэта спакойна і дзейнічаў вельмі мякка. Аднак гэтым ён ніколі не змякчыў сэрцы рымлян. Усе ўзрадваліся, калі даведаліся пра ваенныя хваляванні ў правінцыях: сірыйскія легіёны абвясцілі імператарам Нігера, а ілірыйскія — Севера. Паўстанне ілірыйцаў асабіста занепакоіла Дзідзія. Ён ведаў, што там расквартыраваны найболей баяздольныя часткі. Да таго ж імя Пертынакса было вельмі папулярным у Ілірыі і сярод войска, і сярод каланістаў. Дзідзій загадаў вывесці прэтарыянцаў у поле ўмацоўваць вежы, але салдаты былі гультаяватыя, папсаваныя гарадскім жыццём, зусім не жадалі займацца ваеннымі практыкаваннямі. Кожны з іх за плату наймаў сабе намесніка, які выконваў яго працу. Такім чынам у Дзідзія Юліяна не аказалася войска, здольнага аказаць супраціў Северу. Не сустрэўшы ніякага супраціва, Север перайшоў Альпы і ўварваўся ў Італію. Жыхары ўсюды выходзілі вітаць яго, а равэнскі флот перайшоў на яго бок. Не ведаючы, што яму рабіць, Дзідзій сабраў сенат і прапанаваў дзеля дасягнення міра зрабіць Севера суўладцам. Сенату думка спадабалася, але жыхары, бачачы, што Дзідзій напужаны і знаходзіцца ў роспачы, сталі пераходзіць на бок Севера. Ведаючы пра нанявісць і пагарду, якой карыстаецца ў народзе дзеячы імператар, Север вырашае, што яму карысней заставацца ворагам Дзідзія, чым рабіцца яго суўладцам. Таму ён адмовіўся ад прапановы сената. Дзідзій склікаў пасяджэнне сенатараў і спытаў, што яму цяпер рабіць, але не атрымаў канкрэтнага адказа. Тады ён па ўласнаму пачыну прапанаваў стаць сваім суўладцам Клаўдзію Пампеяну, бо той быў зяцем Марка Аўрэлія і доўга камандаваў войскам. Але Пампеян адмовіўся, спасылаючыся на старасць. Тым часам на бок Севера перайшлі войскі із Умбрыі. Пасля гэтага нават вартаўнікі пакінулі імператара. Дзідзій застаўся адзін у Палацінскім палацы, са сваім зяцем Рэпентынам.

Калі вораг быў ужо ля самых гарадскіх сцен, сенатары сабраліся на на пасяджэнне і дамовіліся абвясціць Севера адзіным імператарам, а Дзідзія пакараць смерцю. У Палпацінскі палац накіравалі трыбуна з атрадам, і Дзідзій быў забіты нейкім радавым салдатам. Перад смерцю ён зняважана прасіў аб літасці і заклікаў да міласці Цэзара — гэта значыць Севера. Усяго Дзідзій прабыў ля ўлады 66 дзён. Гаоўнай яго праблемай было тое, што ён няварта авалодаў тронам, так і не навучыўся быць імператарам, пастаянна паддобрываўся да тых, кім быў павінны кіраваць. Урэцше і воргамі, і ўласныя прыхільнікі сталі зневажаць яго, і ніхто не пашкадаваў аб яго жаласным канцы.

Зноскі

Спасылкі правіць