Дзі́на Буца́ці (італ.: Dino Buzzati; 16 кастрычніка 1906 — 28 студзеня 1972) — італьянскі пісьменнік, журналіст і мастак. Адзін з майстроў апавядання ў італьянскай і еўрапейскай літаратуры XX стагоддзя.

Дзіна Буцаці
італ.: Dino Buzzati Traverso
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 кастрычніка 1906(1906-10-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 студзеня 1972(1972-01-28)[1][2][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Giulio Cesare Buzzati[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, мастак
Прэміі
dinobuzzati.it (італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Буцаці нарадзіўся ў Белуна на віле, дзе яго заможная міланская сям’я праводзіла летнія месяцы. Быў трэцім з чатырох дзяцей. Яго малодшы брат Адрыяна стаў славутым генетыкам. Бацька, Джуліа Чэзарэ, паходзіў са старой белунскай дынастыі. Маці Альба Мантавані (дачка пісьменніка Дзіна Мантавані) была венецыянкай і належала да дынастыі венецыянскіх дожаў Бадоэр Партэчыпацыа. Буцаці вельмі любіў музыку (навучаўся іграць на фартэпіяна і скрыпцы), маляванне і горы. Гэтыя захапленні і сфарміравалі шматбаковы талент пісьменніка.

З юнацтва жыў у Мілане, дзе наведваў юрыдычны факультэт, каб задаволіць жаданне бацькі бачыць яго адвакатам. У 1928 годзе, незадоўга да заканчэння навучання, уладкаваўся практыкантам у рэдакцыю газеты «Corriere della Sera», дзе пазней працаваў карэспандэнтам. У гэтым жа годзе завяршыў навучанне.

У 1935 і 1936 гадах Буцаці займаўся штомесячным літаратурным дадаткам да газеты. У гэтыя гады Буцаці пачынае пісаць свае славутыя кароткія апавяданні, некаторыя з іх публікуючы ў «Corriere della Sera». Разам з пісьменніцкай дзейнасцю Буцаці працягвае займацца і дзейнасцю журналісцкай.

Творчасць правіць

У 1933 годзе выйшаў яго першы раман «Bàrnabo delle montagne» («Барнаба з гор»), а праз два гады «Il segreto del Bosco Vecchio» («Таямніца Боска Векіа»). Паводле абодвух раманаў італьянскімі рэжысёрамі былі зняты кінафільмы: першы экранізаваў Марыа Брэнта ў 1994 годзе, другі Эрмана Ольмі ў 1993.

Найвялікшы поспех 1939 года — раман «Il deserto dei Tartari» («Татарская пустыня»), паводле якога рэжысёр Валерыа Дзурліні зняў аднайменны фільм. У 1942 годзе выйшаў зборнік апавяданняў «Сямёра пасланцоў». У гэтых творах адчуваецца рэха філасофіі (К. Ясперса, М. Хайдэгера, Ж. П. Сартра) і рэальнасці часоў 2-й сусветнай вайны. Зацікаўленасць экзістэнцыяльнымі пытаннямі, сувязь з праблематыкай твораў Ф. Кафкі адчувальныя ў зборніках апавяданняў «Страх у Ла Скала» (1949), «Падзенне Баліверны» (1954), «60 апавяданняў» (1958), аповесці «Павялічаны партрэт» (1960) і інш.

Аўгар кніг для дзяцей, п’ес, оперных лібрэта. Выбраныя эсэ змешчаныя ў зборніку «Cronache terrestri» («Зямныя кронікі»). Займаўся жывапісам і мастацкай крытыкай.

Непакой, адчуванне абсурднасці існавання і подыху смерці — асноўныя рысы светапогляду яго персанажаў. Падзеі, на першы погляд рэальныя, у творах пісьменніка захоўваюць элемент фантастычнага, ірэальнага.

Частым героем літаратурных твораў Буцаці з’яўляецца менавіта лёс, усемагутны і неасяжны, часта здзеклівы. Нават творы пра каханне закранаюць непрадказальнасць фатуму. Творчасць Дзіна Буцаці адносіцца да фантастычнага жанру, а таксама выяўляе блізкасць да жанру літаратуры жахаў.

Зноскі

  1. а б Dino Buzzati
  2. а б Dino Buzzati // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць