Дзісна

горад у Беларусі

Дзісна́[2] (трансліт.: Dzisna) — горад раённага падпарадкавання ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на р. Дзісна, пры ўпадзенні яе ў Заходнюю Дзвіну. За 45 км на ўсход ад г. Мёры, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Боркавічы на лініі Полацк — Даўгаўпілс (Латвія), аўтамабільнай дарогай Р14 звязаны з Мёрамі і Полацкам. Насельніцтва налічвае 1 500 чал. (2017)[3].

Горад
Дзісна
Былая Замкавая вуліца з гістарычнай забудовай
Былая Замкавая вуліца з гістарычнай забудовай
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Капец-гарадок
Вышыня цэнтра
113 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 1 417 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2152
Паштовы індэкс
211950
Аўтамабільны код
2
СААТА
2233510000
Дзісна на карце Беларусі ±
Дзісна (Беларусь)
Дзісна
Дзісна (Віцебская вобласць)
Дзісна

Назва правіць

Назва паселішча ад рачной назвы Дзісна — гідроніма балцкага паходжання.

У назве Дзісна аснова Di-s- можа быць звязаная з індаеўрапейскім *dei- / dī- "свяціць" (> літоўскае diena "(светлы) дзень"), які таксама бачаць у назве Дзітва[4]. Тады Дзісна мусіла б значыць "Блішчастая (рака)", як і назвы Лучоса, Свіцязь.

Гісторыя правіць

Перыяд Полацкага княства правіць

Старажытнае паселішча, папярэднік сучаснага горада, існавала на мысе правага берага рэчкі Дзісна яшчэ ў X—XI стст. як горад Полацкай зямлі. З XIII ст. пачалося паступовае засяленне левага берага. У 1301 г. мясцовасць далучылася да Вялікага Княства Літоўскага[5].

 
Герб Дзісенскага павета

Першы пісьмовы ўспамін пра Дзісну як умацаваны замак Капец-гарадок (ад слова «капа́ць») датуецца 1374 г. Замак выконваў ролю фарпоста Полацка на Дзвіне, кантраляваў увесь рачны рух і подступы да сталіцы Полацкай зямлі. У 1461 г. паселішча ўпершыню згадваецца пад цяперашняй назвай (двор Дзісна).

Перыяд Вялікага Княства Літоўскага правіць

У 1566 г. вялікі князь Жыгімонт Аўгуст загадаў пры Дзісенскім замку і пад яго аховай заснаваць горад, жыхарам якога даў розныя палёгкі тэрмінам на 8 гадоў. У 1567 г. Жыгімонт Аўгуст надаў Дзісне першы герб («тры вежы з муру»), а 20 студзеня 1569 г. — магдэбургскае права і новы герб: «у блакітным полі ладдзя з разгорнутым парусам»[6]. У часы Інфлянцкай вайны ў 1579 г. тутэйшы замак стаў цэнтрам збору войскаў караля і вялікага князя Стэфана Баторыя перад вызваленчым паходам на Полацк.

У 1581 г. у Дзісне заснавалі фарны касцёл (пры ім з 1775 г. дзейнічала школа), у 1630 г. — кляштар францысканцаў, а ў 1633 г. — манастыр пры Уваскрасенскай царкве. Пасля атрымання статусу горада, з XVII ст. Дзісна стала цэнтрам староства Полацкага ваяводства, значным гандлёва-рамесніцкім асяродкам.

У пачатку Трынаццацігадовай вайны ў 1654 г. бурмістар Дзісны здаў горад войску Маскоўскай дзяржавы. 10 красавіка 1661 г. шляхта, казакі, мяшчане і павятовыя мужыкі, што знаходзіліся ў замку, звязалі акупантаў і адчынілі браму войску Вялікага Княства Літоўскага (здрадніка-бурмістра павесілі ў замкавай браме)[7]. У 1773 г. завяршылася будова мураванага касцёла пры кляштары францысканцаў.

У складзе Расійскай імперыі правіць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дзісна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабілася цэнтрам павета Мінскай, з 1842 г. — Віленскай губерні. 23—24 красавіка 1831 г. паўстанцы ў колькасці да 3000 чалавек вызвалілі Дзісну з-пад расійскай улады.

Значную шкоду Дзісне і яе гаспадарцы прычынілі пажары і паводкі (у 1865, 1870, 1872, 1878 і 1882 гг.), у часе якіх пацярпелі Уваскрасенская (мураваная, збудаваная ў 1870 г.) і Мікалаеўская (да 1842 г. касцёл) цэрквы. Напярэдадні пажару 1882 г. вядомы расійскі падарожнік П. Сямёнаў-Цян-Шанскі назваў Дзісну найлепшым горадам Віленскай губерні.

У складзе Польскай Рэспублікі правіць

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Дзісна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам павета Віленскага ваяводства.

Перыяд Беларускай ССР правіць

У 1939 г. Дзісна ўвайшла ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 г. зрабілася цэнтрам раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 г. Полацкай, з 8 студзеня 1954 г. Маладзечанскай вобласці.

Другая сусветная вайна правіць

У Другую сусветную вайну з 5 ліпеня 1941 да 4 ліпеня 1944 гг. Дзісна пад нямецкай акупацыяй; гітлераўцы стварылі тут лагер смерці. У чэрвені 1942 г. у горадзе было знішчана 2181 чал.[8]

Пасляваенны перыяд правіць

З 3 кастрычніка 1959 г. Дзісна ўваходзіць у склад Мёрскага раёна.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1811 — 1 405 чал.; 1825 — 2 801 чал.; 1897 — 6 756 чал.
  • XX стагоддзе: 1904 — 9 113 чал.; 1909 — 7 138 чал.; 1921 — 4 413 чал.; 1939 — 6 073 чал.; 1944 — 1,2 тыс. чал.; 1959 — 2,5 тыс. чал.; 1993 — 2,5 тыс. чал.[9]; 1995 — 2,7 тыс. чал.[10]
  • XXI стагоддзе: 2006 — 2,8 тыс. чал.; 2007 — 2 747 чал.; 2016 — 1 537 чал.[11]; 2017 — 1 500 чал.[3]

Эканоміка правіць

Прадпрыемствы лёгкай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці.

Інфраструктура правіць

У Дзісне працуюць сярэдняя і музычная школы, школа-інтэрнат.

Медыцынскія паслугі аказвае бальніца.

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, дом рамёстваў.

Спыніцца можна ў гарадской гасцініцы[12].

Славутасці правіць

 
 
 
Адноўлены касцёл Сінагога Руіны бальніцы

Страчаная спадчына правіць

 
Дзісенскі манастыр, XIX ст.
  • Званіца
  • Кляштар францысканцаў (1816)
  • Фарны касцёл

Вядомыя асобы правіць

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 88.
  5. Бунто Я. Дзісна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 586. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  6. Дзісна // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  7. Ткачоў М. Дзісенскі замак // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 586. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  8. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 1с/р-370. — Воп. 1. — Спр. 483. — Л. 15.
  9. Язэп Бунто. Дзісна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 231.
  10. Беларусь 1995.
  11. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  12. Дисна // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9 С. 174.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць