Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містара Хайда

Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містара Хайда (англ.: Strange Case of Dr. Jekyll and Mr. Hyde) — аповесць шатландскага пісьменніка Роберта Льюіса Стывенсана, упершыню апублікаваная ў 1886 годзе ў Лондане. Паводле жанру — пераасэнсаванне традыцыйнай для рамантызму тэмы двайніцтва з дамешкам навуковай фантастыкі.

Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містара Хайда
Strange Case of Dr. Jekyll and Mr. Hyde
Выданне
Тытульная старонка першага лонданаскага выдання (1886)
Жанр аповесць
Аўтар Роберт Льюіс Стывенсан
Мова арыгінала англійская
Дата напісання кастрычнік 1885[1]
Дата першай публікацыі 5 студзеня 1886
Выдавецтва Longmans, Green & co.
Прысвечаны Katharine Elizabeth Alan Stevenson de Mattos[d][2]
Персанажы Dr. Jekyll[d], Mr. Hyde[d], Mr. Ut[d], Sir Danvers Carew[d], Dr. Lanyon[d], Maid[d], Mr. Poole[d], Mr. Guest[d], Inspector Newcomen[d], Little Girl[d], Mr. Enfield[d] і housekeeper[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аповесць Стывенсана часта атаясамляецца з рэдкім псіхічным феноменам «падваення асобы», калі ў межах адной чалавека суіснуюць дзве розныя ментальнасці. У дадзеным выпадку дзве індывідуальнасці Д-р. Джэкіла з’яўляюцца ўвасабленнем добрага і злога пачаткаў з абсалютна рознымі маральнымі роўнямі. Уплыў аповесці на сусветную культуру стаў нагэтулькі моцным, што выраз «Jekyll and Hyde» увайшоў у мову і стаў азначэннем чалавека, які ў розных сітуацыях моцна адрозніваецца маральнасцю сваіх паводзінаў[3].

Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містара Хайда мела неадкладны поспех і з’яўляецца найбольш пакупаным бестселерам Стывенсана. Сцэнічныя адаптацыі аповесці пачаліся ў Бостане і Лондане менш як праз год пасля публікацыі. Твор натхніў шэраг рэжысёраў на стварэнне экранізацый аповесці.

Зноскі

Спасылкі правіць