Доктар Жывага (фільм, 1965)

«До́ктар Жыва́га» (англ.: Doctor Zhivago) — кінастужка рэжысёра Дэвіда Ліна, створаная па матывах аднайменнага рамана Барыса Пастарнака. Адна з найбольш паспяховых карцін у гісторыі кінастудыі MGM. Карціна завяршыла гістарычную трылогію галоўных прац у фільмаграфіі Дэвіда Ліна: «Мост цераз раку Квай», «Лоўрэнс Аравійскі» і «Доктар Жывага»[9].

Доктар ЖывагаM:
англ.: Doctor Zhivago
Постар фільма
Жанр рамантычны фільм[1][2][…], драматычны фільм[1][2], ваенны фільм[d][1], экранізацыя рамана[d] і меладрама[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Metro-Goldwyn-Mayer
Працягласць 197 хв.
Бюджэт 15 000 000 $
Зборы 111 700 000 $
Краіна
Мова англійская
Год 22 снежня 1965
IMDb ID 0059113
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сюжэт апавядае пра лёс паэта і ўрача Юрыя Жывага ў перыяд прыблізна з 1902 па 1929 гады. Усе падзеі карціны адбываюцца спачатку ў Расіі і затым у СССР. Драме ўнутры любоўнага трохвугольніка галоўных герояў супрацьпастаўлены гістарычны пералом войн і рэвалюцый, праз якія прайшла дзяржава. Сацыяльны падтэкст, звязаны з забароненым у СССР раманам Барыса Пастарнака, руская тэма, закранутая ў сюжэце — выклікалі значны рэзананс ва ўсім свеце. Папулярнасць набыў саўндтрэк карціны, напісаны Марысам Жарам.

Карціна мела значны касавы поспех — яна зарабіла ў міжнародным пракаце каля 200 млн долараў. У спісе найбольш паспяховых у пракаце ў ЗША карцін за ўсю гісторыю кіно яна займае 8 месца. Паспяховы пракат выратаваў кампанію MGM ад фінансавага крызісу, у якім яна знаходзілася ў другой палове 1960-х гадоў. Праца Дэвіда Ліна заслужыла, галоўным чынам, адмоўныя водгукі крытыкаў, якія засталіся незадаволены рэжысёрскім рашэннем, зацягненасцю і залішняй меладраматычнасцю сюжэту. Расійскія крытыкі адзначылі слабую аўтэнтычнасць, мноства памылак і кічавых эпізодаў па ходзе сюжэту. Нягледзячы на гэта, стужка была высока ацэнена прэстыжнымі кінаўзнагародамі, атрымаўшы 5 прэмій «Оскар» і 5 прэмій «Залаты глобус».

Зноскі правіць

  1. а б в г http://www.imdb.com/title/tt0059113/ Праверана 11 ліпеня 2016.
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о https://www.filmaffinity.com/en/film977246.html Праверана 11 ліпеня 2016.
  3. а б в г http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=4754.html Праверана 11 ліпеня 2016.
  4. а б в г д е ё ж http://bbfc.co.uk/releases/doctor-zhivago-film-1 Праверана 11 ліпеня 2016.
  5. а б http://www.imdb.com/title/tt0059113/fullcredits Праверана 11 ліпеня 2016.
  6. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  7. а б The American Film Institute Catalog of Motion Pictures Праверана 7 верасня 2020.
  8. а б BFI Film & TV Database Праверана 7 верасня 2020.
  9. Phillips 1999, p. 187.

Літаратура правіць

на англійскай мове правіць

на рускай мове правіць

Спасылкі правіць