Дом Науру (афіцыйная назва Колінс-Стрыт 80[1]) — 52-х павярховы будынак у Мельбурне, Аўстралія.

Дом Науру

Па заканчэнні будаўніцтва стаў самым высокім будынкам у горадзе, пакуль у 1980 годзе гэты рэкорд не быў пабіты. Будаўніцтва будынка вялося з 1972 па 1977 гады і стала часткай інвестыцыйнай праграмы ўрада Науру. Будынак васьмівугольны і ў наш час мае алюмініевы фасад. Агульная плошча 50,5 тыс. м2. Вышыня без вежы на даху 183 м, з ёй 190 м.

Эканамічны крызіс прымусіў урад Науру прадаваць сваю замежную ўласнасць, і цяпер Дом Науру прыналежыць Квінслэндскай інвестыцыйнай карпарацыі.

Зноскі

  1. Nauru House. Emporis.com. Праверана 28 ліпеня 2008.