Дом Саветаў (Растоў-на-Доне)

Дом Саветаў — адміністрацыйны будынак у цэнтры Растова-на-Доне, у Кіраўскім раёне, месца знаходжання адміністрацыі Растоўскай вобласці. Будынак, выкананы ў стылі савецкі канструктывізм, праектаваўся і будаваўся, пачынаючы з пачатку 1930-х гадоў. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны завяршыць усе працы над Домам Саветаў не атрымалася. Рамонтна-аднаўленчыя працы былі праведзены толькі ў 1950-х, а аздабленне фасадаў будынка завяршылася толькі ў 1968 годзе. Агульны аб'ём растоўскага Дома Саветаў складае 370 тысяч кубаметраў, што робіць яго адным з самых вялікіх будынкаў на Паўночным Каўказе і самым вялікім адміністрацыйным збудаваннем на поўдні Расіі.

Адміністрацыйны будынак
Дом Саветаў
руск.: Дом Советов
47°13′16,40″ пн. ш. 39°43′14,70″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Растоў-на-Доне, вул. Сацыялістычная, 110
Архітэктурны стыль савецкі канструктывізм
Архітэктар І. Голасаў, У. І. Грыгор, У. І. Сіманавіч
Дата заснавання 1956
Будаўніцтва 19351956 гады
Асноўныя даты
1956Аднаўленне пасля Вялікай Айчыннай вайны
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 6130378000№ 6130378000
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Дом Саветаў знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Растова-на-Доне, на плошчы Саветаў. У арыгінальным праекце было агадана 1000 пакояў, канферэнц-зала, сталовыя, пошта, цырульніцкая, буфеты, друкарня і іншыя службы. Гэты будынак уяўляў сабою спакойны рытм 5-8 павярховых секцый, заманалічаных пераходамі, унутранымі панадворкамі. Вянком яго павінен быў стаць цыліндрычны корпус з канферэнц-залом. Аднак гэты вышынны акцэнт скончыць не паспелі, а то, што паспелі ўзвесці, падчас акупацыі моцна пацярпела. Васьміпавярховы будынак падчас паваеннай рэканструкцыі часткова страціў сваё спачатку запланаванае аблічча. Фасады страцілі стужкавае шкленне — яно было папросту закладзена цэглай, поле сцяны зроблена рэльефным, над галоўным уваходам у будынак на велічэзныя пілястры прастакутнага перасеку ўсталяваны цяжкавагавы партал. Аўтарамі новага варыянту фасада сталі архітэктары Уладзімір Грыгор і У. І. Сымонавіч[1].

Гісторыя правіць

Праект растоўскай Дома Саветаў складаўся ў 1929-1934 гадах архітэктарам Ільём Галасавым. На конкурсе праектаў для новага будаўніцтва ў Растове-на-Доне эскізы І. Голасава занялі другое месца. На месцы, абраным для адміністрацыйнага корпуса, да 1930 года ўзвышаўся храм Аляксандра Неўскага. У 1935 годзе быў закладзены падмурак[2]. Узвядзенне вялося недастатковымі тэмпамі. Будаванне, галоўным чынам, завяршылася да 1941 года. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны аздабленчыя працы не былі скончаны, хоць часткова будынак ужо эксплуатаваўся. У паваенны перыяд, скарыстаўшыся адсутнасцю сродкаў у горада, міністэрства абароны прапанавала аднавіць Дом Саветаў сіламі нямецкіх ваеннапалонных з умовай адчужэння 80% карыснай плошчы. Горад быў змушаны пагадзіцца, таму і цяпер у самым прэстыжным раёне Растова-на-Доне знаходзіцца так званы гадзіннікавы завод. Толькі крайнія два крылы Дома Саветаў, што выходзяць фасадам на Вялікую Садовую вуліцу, і цэнтральны рызаліт заняты адміністрацыяй вобласці[1][3].

Зноскі

  1. а б Советский конструктивизм (руск.). Rostov-Region. Праверана 17 лютага 2017.
  2. Максим Штаханов. Архитектура Ростова-на-Дону советского периода (руск.). Праверана 17 лютага 2017.
  3. Вера Волошинова. Ростов-на-Дону: Дом Советов (руск.). Portalus. Праверана 17 лютага 2017.