Дом кампаніі «Зінгер»

Дом кампаніі «Зінгер» (вядомы таксама як «Ленінградскі Дом кнігі») — будынак у Санкт-Пецярбургу, размешчанае па адрасе: Неўскі праспект, дом 28, помнік архітэктуры федэральнага значэння, знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці.

Помнік архітэктуры
Дом кампаніі «Зінгер»
Дом кампаніі «Зінгер»
Дом кампаніі «Зінгер»
59°56′09″ пн. ш. 30°19′32″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Санкт-Пецярбург
Архітэктурны стыль Мадэрн
Архітэктар Павел Сюзор
Дата заснавання 1904
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810609000№ 7810609000
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Шасціпавярховы з мансардай будынак у стылі мадэрн, плошчай каля 7000 м ² быў пабудаваны ў 1902-1904 па праекце архітэктара Паўла Сюзора для «Акцыянернай кампаніі Зінгер ў Расіі». Праект быў наватарскім і па тэхнічным выкананні, і па стылі, і па прызначэнні. Першапачаткова кіраўніцтва кампаніі "Зінгер", якая вырабляла швейныя машыны, хацела пабудаваць небаскроб, падобны да таго, што ў гэты час будаваўся кампаніяй у Нью-Ёрку: шматпавярховы будынак з мноствам офісаў. Аднак будынак у цэнтры Санкт-Пецярбурга не мог перавышаць 23,5 метраў да карніза. Архітэктар бліскуча вырашыў супярэчнасць: над шасцю паверхамі з мансардай ён узвёў вежу, увянчаную шкляным глобусам, дыяметр якога — 2,8 м. Менавіта гэтая, накіраваная ўвысь вежа, і стварае ўражанне вышыннасці, але пры гэтым, дзякуючы сваёй лёгкасці, не засланяе купалаў Казанскага Сабору і Спаса на крыві, якія ўзвышаюцца над Неўскім праспектам.

Фатаграфіі правіць

Спасылкі правіць