Доналд Слейтан (анг. Donald Kent «Deke» Slayton; 1 сакавіка 1924, Спарта, штат Вісконсін — 13 чэрвеня 1993, League City, штат Тэхас) — амерыканскі астранаўт.

Дональд Слейтан
англ.: Donald Kent Slayton
Партрэт
Краіна:
Воінскае званне: major[d]
Дата нараджэння: 1 сакавіка 1924(1924-03-01)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 13 чэрвеня 1993(1993-06-13)[1][2][…] (69 гадоў)
Месца смерці:
Аўтограф: Выява аўтографа
Узнагароды:
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У дзень свайго васямнаццацігоддзя, 1 сакавіка 1942 года, Доналд Слейтан паступіў на службу ў ваенна-паветраныя сілы ЗША і пачаў навучацца лётнай справе. У красавіку 1943 года Слейтан атрымаў званне пілота і быў накіраваны на фронт у Еўропу. З 1943 па 1944 гады Слейтан ўдзельнічаў у баявых дзеяннях у якасці пілота бамбардзіроўшчыка У-25. У сярэдзіне 1944 Слейтан вярнуўся ў Амерыку і працягнуў службу ў якасці пілота-інструктара. У красавіку 1945 года Слейтан зноў адправіўся на фронт, на востраў Акінава, дзе ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць Японіі. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Слейтон працягнуў службу ў якасці пілота-інструктара. У 1946 годзе Слейтан пакінуў ваенную службу і паступіў у Мінесоцкі ўніверсітэт (University of Minnesota). У 1949 годзе Слейтон атрымаў ступень бакалаўра ў аэранаўтыцы і быў прыняты на працу ў карпарацыю «Боінг» у Сіэтле. У 1951 годзе Дональд Слейтон паступіў на службу ў паветраныя сілы Нацыянальнай гвардыі штата Мінесота. Некаторы час Слейтан праходзіў службу ў Германіі, у горадзе Бітбург. 15 мая 1955 года Слейтан ажаніўся з Мэрджары Лані. У чэрвені 1955 Слейтан вярнуўся ў ЗША і пачаў службу на Ваенна-паветранай базе Эдвардс ў Каліфорніі. З студзеня 1956 па красавік 1959 г. Слейтан служыў у якасці лётчыка-выпрабавальшчыка.

Зноскі

  1. а б Deke Slayton // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Deke Slayton // Babelio — 2007.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць